Усялякае паняволеньне пачынаецца з забароны мовы. Ралан Барт 28 сакавіка 2008 г. у Вільні ў Таварыстве Беларускай Культуры ў Літве адбылося сьвяткаваньне 91-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Яшчэ адна гадавіна разважаньняў і падсумаваньняў над пройдзеным шляхам, растаптанае, зьняважанае і ўкрыжаванае дзяржавы. 25 сакавіка было абвешчана аб нараджэньні новай дзяржавы. 25 сакавіка Анёл Габрыэль засьведчыў аб прыходзе на грэшную зямлю Божага Сына, таго, хто быў растаптаны, зьняважаны і укрыжаваны. А пасьля цераз цярністы шлях Божы Сын адрадзіўся да новага, слаўнага і велічнага жыцьця.читать дальше »
Раніцай 25 сакавіка, у дзень абвяшчэння незалежнасці БНР, у старым горадзе Таліна прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на будынку па вуліцы Вене 19 дзе з 1920 па 1925 год знаходзілася Ваенна-Дыпламатычная місія БНР у Эстоніі пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Алега Карчак-Крыніца-Васількоўскага. Ініцыятыва па стварэнню дошкі належала актывістам беларускай сеткі Кангрэса новай беларускай Дыяспары Еўропы і ЗША. Ахвяраванні на дошку збіралі пераважна маладыя людзі з дыяспары і з Беларусі.читать дальше »
Раніцай 25 сакавіка, у дзень абвяшчэння незалежнасці БНР, у старым горадзе Таліна прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на будынку па вуліцы Вене 19 дзе з 1920 па 1925 год знаходзілася Ваенна-Дыпламатычная місія БНР у Эстоніі пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Алега Карчак-Крыніца-Васількоўскага.читать дальше »
Пазыцыя: Беларуская народная рэспубліка, створаная 25 сакавіка 1918 года, зьяўляецца першай зь беларускіх дзяржаваў, якая дэкляравала дэмакратычны канстытуцыйны лад, а не манархію , а таксама тым фактарам, які вымусіў камуністаў стварыць федэратыўную беларускую рэспубліку з фармальнымі рысамі наднацыянальнага ўтварэньня. Беларусь менавіта ад таго моманту несупынна зьяўляецца дэ-юрэ самастойным суб'ектам міжнароднага права: спачатку як БНР, потым як БССР, цяпер - Рэспубліка Беларусь Нягледзячы на кароткую гісторыю існаваньня БНР адыграла значную ролю ў станаўленьні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Рада БНР сёньня зьяўляецца альтэрнатыўным культурным нацыянальным цэнтрам для беларусаў і да моманту дэмакратычных перамен у Беларусі павінна працягваць актыўна абараняць беларускія нацыянальныя інтарэсы, культуру і гісторыю як у Беларусі, так і за яе межамі.читать дальше »