Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Ад нэгатыўнай свабоды многіх да пазытыўнай свабоды аднаго
читать похожие материалы
цитата:
Хто разглядае людзей як статак і ўцякае ад яго з усёй даступнай яму шпаркасьцю, таго яны пэўна нагоняць і забадаюць.
Фрыдрых Ніцшэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
« март 2010
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Нядобрая сьмерць


02/26/2009 - 09:10 / Маладыя Дэмакраты

Самагубства - гэта вынік няшчасьця і адчаю, ніхто ня йдзе на самагубства дзеля асалоды. Чалавек прымае такое рашэньне ў самы апошні момант, пасьля доўгіх ваганьняў, калі іншых выйсьцяў ён ужо ня бачыць. У выпадку з многімі безнадзейна хворымі чалавек фізычна ня здольны самастойна пайсьці з жыцьця, і паўстае пытаньне эўтаназіі - дапамогі ў самагубстве. На хвілінку ўявіце сябе на месцы людзей, для каго эўтаназія сталася актуальнай, і падумайце, ці магло б штосьці вас саміх прывесьці да жаданьня заўчасна скончыць жыцьцё ў такіх умовах. Ня дай нам божа нікому апынуцца ў той сытуацыі. Адмовіцца дапамагчы чалавеку зьдзейсьніць самагубства - гэта адназначна маральна. Але ці не маральна, ці не міласэрна не адмовіцца спыніць яго пакуты?

Арыгінальны тэкст клятвы Гіпакрата зьмяшчае наступную фразу: “я ніколі ня дам атруты нікому, нават калі мяне будуць прасіць аб гэтым, і ніколі не дапамагу нікому ў яго падобным намеры”. З 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя заходнія мэдычныя школы абыходзяць у сваіх выпускных клятвах гэтую адназначную забарону эўтаназіі, бо дыскусія пра яе - адна з найбольш вострых у сучасным заходнім грамадзтве. Паступова яна робіцца актуальнай і ў нас ва Ўсходняй Эўропе.

З грэцкай мовы слова “эўтаназія” перакладаецца як “добрая сьмерць”. Але якая ж сьмерць у такім выпадку “дрэнная”? І ці бывае ўвогуле “дрэнная” ці “добрая” сьмерць? Эўтаназія ў большасьці выпадкаў зьяўляецца формай самагубства і павінна разглядацца ў самую першую чаргу ў кантэксьце менавіта самагубства. Большасьць рэлігіяў лічыць суіцыд адным з найцяжэйшых грахоў, і гэта падаецца справядлівым: забойства самога сябе можна разглядаць як фатальную праяву слабасьці і капітуляцыю, адмову ад прахаджэньня наканаваных табе выпрабаваньняў. То бок, якраз самагубства і можна назваць самай “дрэннай” сьмерцю - трагічнай для самога чалавека як з матэрыяльнага пункту гледжаньня, так і з філязоўскага ці духоўнага.

І тым ня меней, фармулюючы сваё стаўленьне да праблемы эўтаназіі, варта для пачатку грунтавацца на адной непахіснай ісьціне: ніхто ня можа забараніць чалавеку распараджацца сваім уласным целам і сваім уласным жыцьцём так, як ён хоча гэтага. У тым ліку кожны чалавек мае права на самагубства. Суіцыд - гэта акт, ад якога пакутуе ў першую чаргу сам самагубца. Гэта ягоны ўчынак, ягоны ўласны грэх, ягоная ўласная праблема, плям на ягонай уласнай карме. А таму можна крытыкаваць, можна пераконваць, можна любым чынам спрыяць таму, каб самагубца перамяніў сваё фатальнае рашэньне. Але нельга забараніць яму зьдзейсьніць свой суіцыдальны намер. І гэта важны аспэкт разуменьня свабоды чалавека, прымяняльны ня толькі да эўтаназіі, але і да цэлага комплексу іншых не-антысацыяльных дэструктыўных праяваў, у тым ліку так званых “злачынстваў без ахвяры” кшталту наркаманіі, алкагалізма, сэксуальных збачэньняў. Мы можам (і павінны) асуджаць грэх, але элемэнтарна ня можам фізычна забараніць чалавеку грашыць, ня можам пакідаць яго бяз выбара - грашыць ці не.

Яшчэ раз, варта памятаць, што ніхто не зьдзяйсьняе самагубства дзеля асалоды. Чалавек прыходзіць да гэткага рашэньня зьведаўшы шмат гора і пасьля доўгіх сумневаў, калі іншых выйсьцяў ён для сябе ўжо ня бачыць. Толькі ў такім выпадку чалавек ідзе на гэты грэх. Аднак, многія безнадзейна хворыя людзі ня здольныя самастойна пайсьці з жыцьця і патрабуюць дапамогі ў сваім самагубстве.

На хвілінку ўявіце сябе на месцы людзей, што прасілі пра эўтаназію, і падумайце, ці магло бы штосьці вас саміх прывесьці да жаданьня заўчасна скончыць жыцьцё ў такіх умовах. Ня дай нам усім божа апынуцца ў той сытуацыі, дзе даводзіцца разважаць наконт гэтай самай крайняй меры.

Што маральна, дык гэта спрабаваць супакоіць самагубцу, маральна - спрабаваць дапамагчы знайсьці яму надзею нават у безнадзейным жыцьці. Так, нават будучы сьмяротна хворымі і паралізаванымі, народжаныя інвалідамі, моцныя духам людзі дасягалі многага, пісалі кнігі, рабілі навуковыя адкрыцьці. Жыцьцё ведае багата прыкладаў, калі яны дасягалі большага, чым нават многія здаровыя і не абмежаваныя магчымасьцямі людзі, выклікаючы бязьмерную павагу і захапленьне ў чалавецтва.

Але ці не запроста нам казыраць гэтымі раскручанамі прыкладамі рэалізаваўшых сябе паралімпійцаў і вучоных кшталту Стывэна Гокінґа (Stephen Hawking)? А калі чалавек ня проста хворы і фізычна абмежаваны, але вымушаны кожны дзень свайго існаваньня цярпець лютыя фізычныя пакуты, якія нам ня дай божа адчуць на сабе? Ці маем мы ў такім выпадку права асуджаць просьбу чалавека дапамагчы яму памерці? Ці маем мы права перашкаджаць яму ў ягоным намеры? У выпадку, калі чалавек сам ня здольны наліць сабе атруты - ці маральна выканаць яго волю і падрыхтаваць гэту атруту для яго?

Адмовіцца дапамагчы чалавеку зьдзейсьніць самагубства - гэта адназначна маральна. Але ці не таксама маральна, ці не міласэрна не адмовіцца спыніць яго пакуты?

Напэўна, кожны такі выпадак індывідуальны. Калі безнадзейны хворы сьвядома патрабуе сьмерці як збаўленьня болю - гэта адна справа. Калі такі чалавек ляжыць непрытомны і яго воля не вядомая - гэта справа зусім іншая. Калі вакол непрытомнага роіцца натоўп хцівых спадкаемцаў - гэта трэцяя справа. Калі сваякі фінансава ня здольныя забясьпечыць жыцьцядзейнасьць безнадзейна хворага непрытомнага чалавека - і гэта таксама асобны выпадак. І падаецца, што можна ўявіць сабе таксама сытуацыі, калі эўтаназія можа быць апраўданая.

І перш, чым выдаць адзін з тых загадзя падрыхтаваных фарысэйскіх і поўных нянавісьці адказаў, усё ж яшчэ раз на хвіліначку ўявіце сябе на месцы кожнага з удзельнікаў падобнай сытуацыі. Кожны выпадак, калі ўстае пытаньне пра эўтаназію - гэта вялізарная трагедыя і вялізарны боль. І таму што-што, але менавіта гэта пытаньне ня церпіць хуткіх, танных і адназначных рэцэптаў.

Алесь Чайчыц

гэта таксама

гэта таксама асобны выпадак. І падаецца, што можна ўявіць сабе таксама сытуацыі, калі эўтаназія можа быць апраўданая.

online Phd degree

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015