|
|
|
У штаце Агаё прайшла 28-ая Сустрэча беларусаў замежжа09/07/2008 - 15:53 / www.belmov.org 30-31 жніўня ў беларускім грамадскім цэнтры “Полацак” што ў амерыканскім Стрронгсвілі недалёка ад Кліўленду прайшла 28-ая Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Беларускае задзіночаньне Амэрыкі (БАЗА), Згуртаваньне Беларусаў Канады ды Беларуска-Амэрыканскі Грамадскі Цэнтар “Полацак”. Першая частка Сустрэчы – увесь першы дзень 30 жніўня - была азнаямляльна-забаўляльна-спартыўнай, другая – першая палова запланаваных на нядзелю 31 жніўня мерапрыемстваў - мела больш фармальны ды сур’ёзны характар, трэцяя ж дала магчымасьць не толькі падвесьці нейкія вывады ды зрабіць высновы, але і дазволіла рабіць гэта з добрым настроем. ДЗЕНЬ ПЕРШЫ. АЗНАЯМЛЯЛЬНА-ПАДРЫХТОВАЧНА-ЗАБАЎЛЯЛЬНЫ Пераважная большасьць удзельнікаў сустрэчы прыехалі ў Агаё на ўласных аўто. Зарганізаваная ды самая вялікая група складзеная з жыхароў Ню-Ёрку ды Ню-Джэрсі завітала ў Моцны Гарадок (менавіта так перакладаецца назва Стронгсвіль з ангельскай) на аўтобусе, пераадолеўшы няблізкі больш чым 600-кіламетровы ды 9-гадзінны шлях. Былі й тыя, хто завітаў у мястэчка, скарыстаўшыся паслугамі авіялініяў: беларусы прыляцелі з Каліфорніі, Лас-Вегасу, Англіі. Наогул беларусы на Сустрэчу зьехаліся больш чым з дваццаці рэгіёнаў Злучаных Штатаў, Канады ды Брытаніі. Хочацца адзначыць брытанскага прадстаўніка асабіста. Ім быў вядомы беларускі дзеяч айцец Аляксандр Надсан з Лёндану. Ну а самы доўгі шлях, каб патрапіць на Сустрэчу, адолелі прадстаўнікі такой далёкай – каля 10 тысяч кіламетраў - і ў той жа час зусім блізкай, што жыве ў сэрцы кожнага з нас, Беларусі. Трэба нагадаць, што беларусы Амэрыкі ўпершыню ладзілі такую сустрэчу 56 год назад – у далёкім 1952-м годзе. У першы дзень адбыўся кірмаш, дзе наведвалінікі мелі магчымасьць набыць кашулі, капялюшы, посуд, народныя вырабы ды іншыя прыналежнасьці зь вядомымі беларускімі асобамі, гістарычнымі беларускімі сымбалямі ды ў нацыянальных колерах. У валейбольным турніры, у якім бралі ўдзел 6 камандаў, перамогу атрымала добра падрыхтаваная да спаборніцтваў “зборная Канады”. Увечары беларусы частаваліся традыцыйна беларускімі прысмакамі, слухалі музыку маладых беларускіх рок-выканаўцаў ды сьпявалі пад гармонік. Таксама былі паказаны стужка “Беларускі Рэзыстанс”, зробленая беларусамі Польшчы, якія дакументальна прааналізавалі антысавецкі супраціў, ды вядомы фільм Юрыя Хашчавацкага “Плошча”, у якім аўтар распавёў пра падзеі апошняй прэзыдэцкай кампаніі ды гераічныя спробы маладых беларусаў вярнуць Беларусь да цывілізаванага шляху разьвіцьця. ДЗЕНЬ ДРУГІ. ГАЛОЎНЫ Другі дзень распачаўся ранішняй богаслужбай. Афіцыйнае адкрыцьцё Сустрэчы адбылося пасьля абеду. Спадар Вячка Станкевіч вітаў кожны рэгіён, які прадстаўлялі беларусы. Найбольшае прадстаўніцтва было ў канадскай правінцыі Антарыа ды амэрыканскіх штатаў Ню-Ёрк і Ню-Джэрсі. “Палітыка – гэта й тое, чаго мы ня робім” Белая зайздрасьць беларусаў чэхам па-амэруканску Як адзін з кіраўнікоў Центру Беларускіх Досьведаў, спадар Сўорц з жалем зазначыў, што на сёньняшні дзень беларусы ў адрозьненьне ад, напрыклад, чэхаў ня маюць свайго пэрсанальнага месца на амэрыканскай зямлі, якое ведалі б ня толькі ўсе беларусы, але і амэрыканцы ды жыхары іншых краін сьвету, і куды яны б мелі магчымасьць прыехаць і пазнаёміцца з нацыянальнымі гісторыяй, культурай, мастацтвам, з жыцьцёвым укладам, сустрэцца з носьбітамі гэтых каштоўнасьцяў. І таму гэты накірунак працы – адзін з асноўных на бліжэйшыя гады. Праграма па пошуку ды выбіраньні пэрспектыўных беларусаў для навучаньня на амерыканскай зямлі дзеля будучай працы для справаў Беларушчыны на Радзіме – адзін з асноўных накірункаў дзейнасьці Цэнтру Беларускіх Дасьледваньняў. Больш падрабязна пра яго можна даведацца, наведаўшы яго вэб-старонку www.sckans.edu/belarus. Пасьля выступу спадара Дэвіда былі зачытаны вітальныя словы ад кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы метрапаліта Слуцкага філарэта, а таксама ад грамадска-асьветніцкага аб’яднаньня “Спадчына”. Падчас невялічкага 15-хвіліннага перапынку ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасьць набыць беларускія кніжкі, пазнаёміцца з творамі пяці беларускіх мастакоў ды пачаставацца беларускамі прысмакамі. Моладзь бяжыць зь Беларусі Алена Макоўская закранула таксама праблему масавага ад’езду моладзі зь Беларусі, большасьць зь якой для краіны папросту губляецца, бо пераважная частка маладых людзей не зьяўляюцца носьбітамі беларускай мовы ды культуры. “А іх веды вельмі спатрэбіліся б Беларусі ў будучыні!”, - абагульніла праблему спадарыня Алена. Напрыканцы прамовы Алена Макоўская запрасіла ўсіх прысутных прыняць удзел у штогадовым зьездзе “Бацькаўшчыны”. “Змагацца за сваю веру самому, але ніяк не супраць іншага!” І ўсё ж ёсьць пераможны рэцэпт: “Трэба самому змагацца за сваю веру! Але не змагацца супраць іншага!” Наша Беларусь і беларуская мова – гэта тая вера, за якую змагаецца Валянтына Трыгубовіч ды яе паплечнікі і тое, што яднае ўсіх беларусаў сьвету. “Беларусь: спадзявацца толькі на сябе” Цікавымі для аўдыторыі былі і развагі Ільлі пра нацыянальнае пытаньне ў дачыненьні да дзяржаўнасьці. Так, ужо бачна, што вялікія шматнацыянальныя дзяржавы-імпэрыі саступілі месца ў сучасным сьвеце нацыянальным адзінкам. Але, па словах Ільлі, шмат хто зараз пачынае казаць ужо і пра заняпад такіх нацыянальных дзяржаваў, якія знаходзяцца пад уціскам лябалізацыі сьвету. Нягледзячы на гэты ціск ды на тое, што “цяперашняя беларуская ўлада робіць усё насуперак нацыянальным інтарэсам, Беларусі трэба кіравацца сваімі нацыянальнымі інтарэсамі і разьлічваць выключна на сумую сябе”, - заключыў спадар Куніцкі. Бараніць Наш “Карфаген”! Гістарычны ракурс ацэнкі цяперашніх падзеяў толькі дадаў колеру выступу. 300-гадовы ціск першых людзей ўсходняй краіны з плянам, які у дачыненьні Расеі да Беларусі гучыць як некалі рымскі “Карфаген павінен быць разбураны”, зараз прыводзіць да вельмі небясьпечнага становішча для нашай краіны. Большай небясьпекі сытуацыі на Беларусі дадае знаходжаньне на пасадзе кіраўніка дзяржавы прарасейскага палітыка. Ваенны канфлікт Расеі і Грузіі – яшчэ адзін са шматлікіх доказаў накіраванасьці нашай ўсходняй суседкі да экстэнсыўна-збройнага разьвіцьця краіны. І гэтая вайна – як дэманстрацыя ўсяму сьвету гэтага сьветапогляду, падмурак якому заклалі ўсе маскоўскія цары ды імпэратары, называючы сваю краіну ваеннай дзяржавай. Віток гісторыі ў супрацьстаяньні беларускіх нацыянальных інтарэсаў прарасейскай палітыцы выйшаў на новы ўзровень, па словах Зянона Пазьняка, напрыканцы 2005-га году. Як раз у той час стала відавочнай спроба Расеі захапіць Беларусь эканамічным шляхам: праз авалоданьне маёмасьцю. Такую палітыку спадар Пазьняк называе Тыбецкім варыянтам акупацыі. Сытуацыя з прыняцьцем закону аб беларускім правапісе ды выкарыстаньні адзінай яго вэрсіі з магчымасьцю прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці за памылкі пры пісьме на беларускай мове прывядзе да росту боязьні ў людзей пісаць па-беларуску, што пагоршыць і без таго вельмі кепскае моўнае становішча ў краіне. І што цікава прыцягаць да крымінальнай адказнасьці будуць тыя, хто сам не разумее беларускай мовы і ніколі на ёй не пісаў ды не размаўляў... А ўладарыць у гэты час будуць тыя, хто, магчыма, “па-расейску слова “хорошо” пісаць будзе з двума літарамі “а”... У сваім выступе старшыня КХП-БНФ распавёў таксама пра сваё стаўленьне да новай адукацыйнай рэформы, што ладзіцца зараз на Беларусі. “Рэформа, якая павінна рыхтавацца мінімум каля двух гадоў, праводзіцца адным указам! Якая мэта гэтага ўказу?” – пытаецца спадар Пазьняк і сам адказвае: “Мэта – адна: зьніжэньне інтэлектуальнага ўзроўню нацыі”, - узгадваючы пры гэтым часы Сталіна, калі трэ было плаціць за навучаньне ў старэйшых клясах, а пераважная большасьць насельніцтва абмяжоўвалася сямігодкай. Такая вось “лінія Сталіна” ад цяперашняй беларускай улады, якія будзе такім чынам бараніць беларусаў ад магчымасьці атрымаць добрую адукацыю... “Бацька–адзіночка?” Ідэя Балта-Чарнаморскага зьвязу расьце і пашыраецца “Для Заходняй Эўропы стала відавочна, асабліва пасьля падзеяў у Грузіі, што ў будычыні можа быць жыцьцёва неабходнаю дадатковая “мяжа” паміж сваімі тэрыторыямі ды землямі краіны, якая займае шостую частку сьвету. І такой “мяжою” можа выступіць Балта-Чарнаморскі зьвяз краінаў. Гэта вельмі небясьпечная для Расеі і карысная для ўсіх астатніх краінаў Эўропы ідэя. Не дарэмна яна выклікала такое абурэньне ў расейскіх СМІ ў 90-х гадах! Пра такі зьвяз рэгулярна трэба нагадваць беларускім палітыкам ў сваіх выступах ды праграмах і абмяркоўваць ў беларускім незалежным друку ды іншых СМІ. Гэта вельмі моцная ідэя!” – падсумаваў адказ на пытаньне Зянон Пазьняк. Рэзалюцыя канферэнцыі Канфэрэнцыя скончылася адказамі на пытаньні слухачоў з залі ды працягнулася нефармальнай дыскусіяй на ангельскай мове “Роля наступных пакаленьняў беларускай дыяспары”, якая праводзілася пад кіраўніцтвам Паўліны Сурвілла. Мастацтва за вольную Беларусь Беларусь у маім сэрцы
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий