|
|
|
Эўразьвяз замарожвае перамовы аб партнэрстве з Расеяй09/02/2008 - 14:34 / Радыё СвабодаУ Брусэлі прайшоў экстраны саміт Эўразьвязу, прысьвечаны сытуацыі ў Грузіі. Удзельнікі саміту прынялі рашэньне замарозіць перамовы аб партнэрстве з Расеяй да таго часу, пакуль расейскія войскі ня будуць выведзеныя з тэрыторыі Грузіі. Старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануль Барозу заявіў, што правядзеньне чарговага раўнду перамоваў, прызначанага на 15 верасьня, будзе залежаць ад руху расейскіх войскаў. Жазэ Мануэль Барозу і прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі 8 верасьня выправяцца ў Маскву, каб пераканацца, ці Расея выканала патрабаваньні мірнага пляну. Выступаючы пасьля саміту перад журналістамі, прадстаўнік Расеі пры Эўразьвязе Ўладзімір Чыжоў пракамэнтаваў яго вынікі так: “Нам гэтыя перамовы і гэтае пагадненьне патрэбныя ня больш, чым самому Эўразьвязу”. Эўразьвяз асудзіў прызнаньне Расеяй незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі і засьцярог іншыя краіны ад аналягічнага кроку. Перад пачаткам саміту гучалі заклікі да ўвядзеньня санкцый адносна Расеі, аднак у выніковым дакумэнце няма ўзгадак пра санкцыі. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий