|
|
|
Будучыня Беларусі: што рабіць апазыцыі08/31/2008 - 22:40 Апазыцыя спадзяецца на выбары, - парлямэнтскія ці прэзыдэнцкія, чакае свайго прыходу да ўлады. Новыя слоганы, мэсаджы, але старыя тэмы. Між тым, усё больш становіцца зразумелым, што такія падзеі як продаж прадпрыемстваў ды магчымая прыватызацыя, перамовы з Расеяй наконт цаны на газ, маюць большы рэзананс у грамадзтве ды і рэальную значнасьць дзеля Беларусі, чым чарговае затрыманьне прадстаўнікоў апазыцыі ці нават байкот выбараў.
Юрась Юрчанка Паспрабуем уявіць магчымую будучыню Беларусі, адштурхоўваючыся менаваіта ад гэтых актуаліяў. Пасьля сыходу Лукашэнкі Падаецца, што цягам часу Лукашэнка будзе ісьці на ўсё большыя саступкі Расеі, а менавіта - падкантрольны продаж прадпрыемстваў, пранікненьне расейскага капіталу ды бізнэсу, вайсковае пранікненьне ды прарасейскае ўнутранае палітычнае лёбі. Расейскі ціск на Лукашэнку значна большы, чым ціск апазыцыі, якую Лукашэнка, трэба прызнаць, здолеў загнаць у ізаляцыю. Калі Лукашэнка сыдзе пад ціскам расейскіх ды, магчыма, беларускіх элітаў цягам наступных трох–васьмі год, расейскі уплыў толькі пашырыцца. Зь іншага боку, частка прыдпрыемстваў ды пэўная частка бізнэсу будзе належыць мясцовым беларускім чыноўнікам ды праўладнаму бізнэсу. Мажліва, што яны захаваюць некалькі буйных прадпрыемстваў каб прыватызаваць іх дзеля сябе. Пасля сыходу Лукашэнкі сацыяльная рыторыка ды сацыяльная палітыка паменьшыцца, краіна, безумоўна, наблізіцца да рынкавых зносін. Але гэта будзе не клясычны капіталізм, а мадэль, больш падобная на тое, што мы назіраем у Расеі. Будуць адчувацца таксама пранікненьне інвэстыцый, у тым ліку і заходніх. На беларускі рынак, услед за расейскімі прыдуць і заходнія кампаніі. Палепшацца ўмовы і дзеля нацыянальнага бізнэсу, не зьвязанага з уладамі. Яго пасьпяховасьць будзе зьвязана з тым, наколькі новы ўрад зьменіць заканадаўства, ці будзе абараняць ад іншаземнага бізнэсу і ці дазволіць яму удзел у прыватызацыі, хоць і сярэдніх ды дробных прадпрыемстваў. Новы ўрад будзе меньш аўтарытарным, а больш “прагматычным”, як зараз модна казаць. Адносіны з захадам, напэўна, палепшацца. Зьнікне канфрантацыя па пэўных “ідэялягічных пунктах”. Але прыярытэтам застанецца Расея. Ня варта чакаць ад новага ўраду значна большага прафэсіяналізму, але яго якасьць палепшыцца, зьменшыцца ідэалягічны складнік, а павялічыцца прагматызм. Надалей будзе зьмяняцца сацыяльная структура насельніцтва. Разрыў у даходах павялічыцца. Новыя ды старыя мільянэры Беларусі будуць ужо адкрыта дэманстраваць наяўнасьць у іх грошай. Але ў цэлым дабрабыт грамадзтва будзе паступова расьці - ня будзе кантролю над зарплатамі, ці ён будзе значна зьменшаны, прыйдуць замежныя кампаніі. Большае разьвіцьцё на Беларусі атрымаюць да гэтага часу неразьвітыя сфэры. Ціск на грамадзтва з боку ўлады паменьшыцца, персанальнай свабоды стане болей. Напэўна, улада стане менш “балюча” рэагаваць на акцыі апазыцыі, мітынгі будуць дазволеныя. Заяваў пра “адмарозкаў” ня будзе. Нападак на беларускасьць таксама, гэта пытаньне будзе пакінута на пэўны час, стане таксама больш прагматычным. Такім чынам, у Беларусі магчыма стварэньне пэўных груповак, якія будуць складацца з чыноўнікаў бізнэсоўцаў, а таксама іх партнэраў ў Эўропе ці Расеі. Напэўна, будзе групоўка, зацікаўленая ў эфэктыўнай супрацы і разьвіцьці адносінаў з эўрапейскім бізнэсам ды палітычнымі структурамі, так званыя “празахаднікі”. Безумоўна, будзе прарасейская групоўка. Таксама магчыма і прабеларуская групоўка, якая бузе зацікаўлена ў развіцьці нацыянальнага бізнэсу, захаваньні палітычнага неўтралітэту. Зь цягам часу інтарэсы да партнэры гэтых груповак будуць усё больш акрэслівацца.
Незалежны сэктар – “апазыцыя” – ня здолее значным чынам паўплываць на усе зьмены, якія адбудуццца. У лепшым выпадку мусіць атрымаць пэўную колькасьць месцаў у парлямэнце. Паспяховасьць апазыцыі залежыць ад здольнасьці 1) вырашыць свае ўнутраныя праблемы (разьяднанасьць, карупцыя, адсутнасьць ратацыі кадраў, слабая каардынацыя, вельмі слабая кадравая палітыка ды спэцыялізацыя) ды, пэўным чынам, 2) зьнешнія – здолець запрапанаваць людзям, што яны хочуць, а не чаго хоча сама апазыцыя. Мажліва, здольным апазыцыйным рухам ды партыям трэба стаць на пазыцыю абароны айчыннага бізнэсу і намаганьня большых правоў ды магчымасьцяў дзеля бізнэсу ды грамадзян, - гэтакі сплаў лібэралізма ды падтрымкі ўнутранага вытворцы. Такім чынам, зацікаўленыя людзі, маючы свой інтарэс у краіне, які пярэчыць, напрыклад, расейскаму, - сталі б больш патрыятычнымі, - а праз гэта – сталі б больш паважаць беларускасць (бо апазыцыя імкнецца падштурхнуць разьвіцьцё беларусізацыі спачатку парапануючы людзым ідэі, ня часта кажа, што гэта дае ім ). Мажліва, сучаснай апазыцыі, здольнай яе частцы трэба перастаць зацыклівацца на асобе Лукашэнкі ды яго бліжэйшага атачэньня, бо, калі ён сыдзе, яго сістэма, створаная ім – застанецца. Трэба працаваць зь людзьмі, - мяняць іх. Я бачу тут некалькі кірункаў. Напрыклад, маючы кантакты з заходнімі арганізацыямі ды дзяржаўнымі ўстановамі, чаго, дарэчы, не хапае уладам, прапанаваць нейкія мажлівасьці людзям, каб потым, калі ціск паменшыцца – мець мажлівасьць разгарнуцца болей. Ствараць свае арганізацыі, фірмы, якія б з аднаго боку якасна працуючы, зь іншага боку праводзілі ідэю на падтрымку беларушчыны. Такім чынам стварыўся б рэальны беларускі сегмент у бізнэсе (напр. беларускія рэстарацыі ды крамы), недзяржаўных арганізацыях. Патрыятычнай моладзі напэўна, мае сэнс атрымліваць адукацыю за мяжой, каб потым быць больш канкурэнтназдольнымі на беларускім рынку. Ня маючы мажлівасьці зьмяняць краіну празь легальныя інстытуты (выбары, парлямэнт) ці сілай, гвалтам, патрыятычныя колы маглі б, дзякуючы сваёй адукаванасьці (моладзь) ды кантактам на захадзе, якіх амаль няма ў сучасных элітаў, перайграць іх у бізнэсе, прапановах паслуг ды інш. Мэсэдж дзеля людзей быў бы такі: яны лепей, бо яны любяць краіну, а праз гэта, у сваю чаргу ў людзей расла б пашана да роднай краіны ды беларушчыны.
Калі апазыцыя на здолее выканаць дадзеных задачаў, якія ў асноўным палягаюць ня ў сфэры "апазыцыя-улада", а ў сфэрах: "апазыцыя знутры" ды "апазыцыя-насельніцтва", то пасьля сыходу Лукашэнкі яна так і застанецца маргінальнай, яе фінансаваньне, напэўна, не павялічыцца, а захад будзе ўсё больш і больш зацікаўлены ў стасунках з афіцыйным урадам, апазыцыя згубіць пэўныя свае напрацоўкі ды ўплыў на захадзе. Беларускамоўная тусоўка пераўтворыцца ў клюбную, кшталту клюба аматараў гольфу, таксама будуць беларускамоўныя прафэсары ды адзіночкі. Часткова, напэўна, адбудзецца міграцыя беларукамоўных. Канешне, гэта будзе трагедыяй ня толькі патрыятычных колаў, але і ў далейшым – насельніцтва Беларусі. Яно згубіць унутраны стрыжань – што ў будучыні прывядзе да згубы нацыянальнай ідэнтычнасьці ды далейшага пашырэньня залежнасьці (эканамічнай, вайсковай, зьнешнепалітычнай) ад Расеі з захаваньнем фармальнага сувэрэнітэту ці без. Стварэньне нейкай іншай партрыятычнай групоўкі, не зьвязанай з сучаснай беларускай апазыцый, але якая б атрымала пэўную падтрымку насельніцтва, на маё меркаваньне малаверагодна. Калі ж апазыцыя здолее правесьці пэўныя рэформы, будзе ў стане запрапанаваць нешта насельніцтву, і калі частка нацыянальнага бізнэсу ды актыўнага грамадзтва зразумее карысьць незалежніцкай патрыятычнай пазыцыі, а разам зь імі, мажліва, і частка постлукашэнкаўскіх эліт, то змаганьне працягнецца. У кожнага з бакоў будуць новыя дадатковыя магчымасьці ды хаўрусьнікі. Такім чынам, с узнікненьнем новых групаў уплыву, якія размяжуюцца па арыентацыі бізнэсу на захад, усход ды уласна ўнытрыбеларускі, зьменіцца і структура апазыцыі. Далейшая будучыня нацыянальнай ідэі, нацыянальнай мары, залежыць ад здольнасьці апазыцыі, а дакладней актыўнай яе часткі, зацікаўленай ня толькі ў персанальным узбагачэньні, трансфармавацца ды знайсьці новых хаўрусьнікаў у постлукашэнкаўскай Беларусі. Пад патрыятычным я разумею таго, хто выступае за інтарэсы дзяржавы, мажліва, а нават, хутчэй за ўсё, адстойваючы пэрсанальныя інтарэсы. Патрытычны – далёка ня значыць- прабеларускі, нацыяналістычны, як кажуць (бо патрыёт клапоціцца аб інтарэсах нацыі, што неябавязкова супадае зь інтарэсамі дзяржавы- заботы патрыёта), але ж з прычыны таго, што а) на 83% насельніцва Беларусі складаецца з беларусаў ды б) найвялікшая пагроза дзеля Беларусі сыходзіць ад Расеі – то патрыёт можа паступова стаць таксама і нацыяналістам, што ў такой гамагеннай краіне, як Беларусь – была б цалкам натуральнай зьявай. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий