|
|
|
Ці можа Беларусь быць дэмакратызаваная звонку?08/09/2008 - 01:16 / Новая Эўропа 4. Варыянты дзеяння еўрапейскіх “актораў” У наступнай частцы мы не можам дэтальна закрануць шматлікія рэальныя і патэнцыйныя дзеянні ўплыву звонку на развіццё Беларусі. Замест таго – толькі некальі цэнтральных пунктаў. а) Уручэнне Сахараўскай Прэміі кандыдату ў прэзідэнты Мілінкевічу ў лістападзе 2006 года ў Страсбургу дэманструе салідарнасць Еўрапейскага Саюзу з дэмакратычным лагерам Беларусі і сведчыць, што краіна зараз прысутнічае ў Еўропе ў форме сваёй апазіцыі. Насупраць таго, Лукашэнка завяршыў свой апошні афіцыйны візіт у Еўропу на дзяржаўным узроўні ў ліпені 1996 года, у Парыжы, - такім чынам, незадоўга да парламентскага путчу ў лістападзе 1996. Падобныя сімвалічна ўражлівыя акты маглі б у будучыні падштурхнуць да іншых падобных узнагароджанняў выбітных фігураў Беларусі, што крытычна ставяцца да рэжыму. б) Да актыўных дзеянняў звонку належыць праграма падтрымкі Беларусі федэральнымі ўладамі Германіі ў абласцях адукацыі і грамадства, сацыяльнай сферы і здароўя, дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, навакольнага асяроддзя і энергетыкі, што мае штогадовы бюджэт 2,5 мільёна еўра. Праграма, якой кіруюць нямецкія НДА, з’яўляецца настолькі паспяховай не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што нямецкія і беларускія партнёры рапрацоўваюць і рэалізуюць яе разам. Таксама плённым з’яўляецца ўзмацненне дачынення да еўрапейскіх нормаў і каштоўнасцяў маладзейшых пакаленняў беларусаў праз падтрымку доўгатэрміновых праектаў з узорнымі мадэлямі. в) Адносна шчыльнай з’яўляецца сетка ўзаемаадносінаў паміж Германіяй і Беларуссю, пабудаваных на падставе грамадзянскай супольнасці і міжнародным партнёрстве. Гэтыя сувязі прапаноўваюць шанец здзяйсняць праекты па грамадзянскай супольнасці “знутры” і таму займаюцца “знешняй палітыкай у яе лепшым сэнсе” (паводле Гельмута Фрыка, былога пасланца Берліна ў Мінску). Калі толькі магчыма, такія праекты праводзяцца пры ўдзеле афіцыйных інстанцыяў, каб і яны, са свайго боку, напрамую адчулі перавагі аўтаномнага дзеяння. г) Вялікае значэнне для прасоўвання палітычных пераменаў у Беларусі мог бы мець прарыў блакады крытычнай інфармацыі праз падтрымку апошніх незалежных друкаваных медыя на нацыянальным узроўні і ў правінцыі, дзе яны адчуваюць асабліва моцны ўціск. Сыходзячы з гэтага, трэба пашырыць сетку радыё- і тэлестанцый, якія вяшчалі б праз мяжу, такім чынам каб яны сапраўды дасягнулі шырокай публікі. З такім намерам у ранейшыя гады Польшча і Германія яшчэ больш узмацнілі адпаведнае судзеянне. д) Салідарнасць і падтрымка дэмакратычных партый у Беларусі павінна ўзмацняцца, напрыклад, праз усё большае ўключэнне ў еўрапейскія і міжнародныя арганізацыі, а таксама праз узрастанне прысутнасці прадстаўнікоў партый з еўрапейскіх краінаў у Мінску. Да таго ж беларускія альтэрнатыўныя сілы таксама трэба накіраваць на неабходнасць як мага большага адзінства пры ўступленні ў апазіцыю і ў магчымую фазу трасфармацыі, каб пазбягаць раскольных манеўраў улады і каб пераконваць грамадскасць у наяўнасці ўласнай моцы і кампетэнцыі. е) З гэтага вынікае, што Беларусь варта залучыць у “Еўрапейскую ўстанову для дэмакратыі”, заснаванне якой было прапанавана еўрапейскімі палітыкамі ў якасці інструмента ЕС для падтрымкі дэмакратыі, грамадзянскай супольнасці, прававой дзяржаўнасці і правоў меншасцяў. Гэта адпавядала б уяўленням Мілінкевіча, які ў сваёй Страсбургскай прамове выступаў за стварэнне дэмакратычнага фонда. З яго маглі б пастаўляцца сродкі на стварэнне вакол ЕГУ ў Вільні еўрапейскай прасторы для студэнтаў, навукоўцаў, эканамістаў, журналістаў, якія дадуць працэсу дэмакратызацыі шырокі, кампетэнтны фундамент. ж) Павінна быць адменена падвышэнне коштаў на шэнгенскія візы з 35 да 60 еўра, якое датычыцца непасрэдна беларускіх, але не расійскіх або ўкраінскіх грамадзянаў. Уздаражэнне візы выяўляе вострую супярэчнасць з яўнымі намерамі найвышэйшых прадстаўнікоў ЕС пашыраць чалавечыя кантакты і знаёміць беларусаў з рэаліямі еўрапейскіх краінаў. “Новы збор быў бы найлепшым падарункам для Лукашэнка, які спрабуе ўсё, каб ізаляваць Беларусь ад дэмакратычных краінаў”, - з горыччу сказаў Мілінкевіч у Страсбургу. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы ціску з боку арганізацыяў грамадзянскай супольнасці нямецкі Бундэстаг заняўся гэтай справай, каб панізіць кошты візы для беларускіх грамадзянаў да ўзроўню Расіі і Украіны. з) Еўрапейскі Саюз ніякім чынам не зацікаўлены ў ізаляцыі Беларусі, як тое заўсёды сцвяржае лукашэнкаўскі рэжым. Насупраць, большасць еўрапейскіх краінаў прадстаўленая ў Мінску сваімі амбасадамі, а таксама ЕС і АБСЕ, проста на месцы выступаюць разнастайным чынам за дэмакратычныя перамены. Гандаль паміж ЕС і Беларуссю таксама не падлягае ніякім абмежаванням – эканамічныя санкцыі, якія Захад прапаноўваў у якасці адказу на рэпрэсійныя мерапрыемствы, не былі ўхваленыя, бо яны б хутчэй закранулі насельніцтва, чым уладу. Абедзьве стратэгічныя лініі трэба без усялякага сумнення працягваць і ў будучыні. 5. Расія як важны ўплывовы фактар Польшча як суседка Беларусі прыдае важныя акцэнты знешнім зносінам ЕС з Беларуссю і клапоціцца пра цесныя кантакты з яе грамадзянскай супольнасцю. “Побач з геаграфічным суседствам існуюць таксама меншасці, цесныя гістарычныя зносіны, гаспадарчыя і культурныя перапляценні, шчыльны транспартны рух праз мяжу і яшчэ некаторыя асновы такой асаблівай уключанасці”, - сказаў у студзені 2004 года адзін нямецкі дыпламат. Вопыт і кампетэнцыя Польшчы могуць, такім чынам, узмоцнёна прымацца і прымяняцца разам з з аналагічнымі мерапрыемствамі Германіі, каб і далей падтрымліваць у Беларусі сілы, адказныя за дэмакратычныя змены. Нямецка-беларуская супольнасць ужо заўважна адзначыла гэты кірунак сваім штогадовым мінскім форумам у ІББ імя “Ёханэса Рау”, сярод актыўных удзельнікаў якога значацца і польскія палітыкі і вучоныя. У той самы час падтрымка дэмакратыі ў Беларусі звонку павінна ўключаць у свае рахункі і Расію, што заўсёды была ў гэтым рэгіёне важнейшым іншаземным “акторам”. Таму ЕС у сваіх адносінах з Расіяй не павінен забывацца выразна тэматызаваць праблемны выпадак Беларусі – будзь гэта двухбакова, ў цягу завізіраванага новага “Дакладу пра стратэгічнае партнёрства”, будзь гэта шматбакова, у рамках АБСЕ. Праўда, Масква ўспрымае падтрымку дэмакратычных працэсаў у Беларусі як геапалітычны замах ЕС і яго членаў на яе ўласную сферу ўплыву, а не як наступства прыцягальнай сілы мадэлі грамадства Еўрапейскага Саюзу для часткі насельніцтва Беларусі. Але ўсё-ткі энергетычны крызіс 2006/2007 года і яго адмоўныя наступствы судзейнічаць таму, што ў трохкутніку Расія-Беларусь-Еўрасаюз Масква пераглядзіць сваю па сутнасці спрыяльную рэжыму пазіцыю. Апантанасць рэжыму Лукашэнка рыхтуе – што бачна з першага погляду на спрэчны віртуальны праект саюзнай дзяржавы – усё большыя праблемы і для Расіі, а таксама падрывае давер ЕС і яго членаў у надзейнасць расійскіх партнёраў. З еўрапейскага пункту погляду, вызваленая з-пад усходняга ціску, незалежная і дэмакратычна рэфармаваная Беларусь у сваіх знешніх зносінах можа, як мінімум, праз непрацяглы час пераняць функцыю “маста” або “шарніра” паміж сваімі заходнімі і ўсходнімі суседзямі. Пры атрыманні згоды з боку Расіі гэта было б сапраўдным унёскам у дэмакратызацыю Беларусі звонку. Усё-ткі, за выняткам інтэграцыйнай канкурэнцыі і грунтоўнай рознасці каштоўнасцяў, у падатлівым трохкутніку Расія-Усходняя Еўропа-Еўрапейскі Саюз існуюць магчымасці для ўзаемапаразумення. На гэта паказвае падзел меркаванняў прадстаўнікоў высокага рангу Еўрапейскага Саюзу, Расіі і Украіны наконт паспяховага пасрэдніцтва і вырашэння канфлікту ў драматычных кіеўскіх перамовах наконт новых палітычных абставінаў пасля дэмакратычнага расколу лістапада-снежня 2004. Хайнц Тымерман |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий