|
|
|
Алесь Каліта пра першыя 10 дзён службы ў войску08/04/2008 - 19:07
«Не магу сказаць, што служба для мяне складае нейкія цяжкасьці, наадварот усё цікава. Цяжка было першыя тры дні ў перыяд адаптацыі, які неабходны, я думаю, кожнаму грамадзяніну, які, як кажуць звычайна, патрапляе “з гражданкі” ва ўмовы рэжымнай установы. Адзначу, што рэжым вайсковай часткі не ідзе мне на шкоду, а хутчэй ідзе на карысьць і мне, а таксама і іншым маладым беларускім байцам, якія прызваныя сюды». У асноўным дзень навабранца складаецца з фізычнай загартоўкі, штодзённай ранішняй зарадкі. У абед звычайна байцы займаюцца фізычнымі практыкаваньнямі ў спартовым гарадку. У іншы час жаўнеры займаюцца шыхтовай падрыхтоўкай, альбо вучаць вайсковыя статуты, абавязкі і адказнасьць ваенаслужачага, ягоны статус – азы, якія мусіць ведаць кожны жаўнер.
На сёньняшні момант дакладна невядома, дзе Алесь будзе праходзіць службу. Абсалютная большасьць прызыўнікоў, якія знаходзяцца зараз у Фаніпалі, хутчэй за ўсё ўсе, будуць служыць вакол Менска, там, дзе і знаходзіцца 15-я зенітная ракетная брыгада. Алесь Каліта: «Мне сказалі, што мяне магчыма адправяць падалей ад Менску ў Віцебскую вобласьць. Я думаю, калі так здарыцца, гэта будзе зроблена з мэтаю аддаліць мяне ад Менска, ад маёй жонкі, ад блізкіх мне людзей, каб я не мог з імі бачыцца, размаўляць ды сустракацца. Натуральна, што я буду гэта расцэньваць як пэўныя завуаліраваныя рэпрэсіі ў дачыненьні да мяне, бо калі аднаго чалавека са ўзвода адпраўляюць у іншую вобласьць, падалей ад Менска, тым больш я адзіны з усёй часткі жанаты, і з майго боку будзе таксама адэкватная рэакцыя ў межах дзеючага заканадаўства і тых правоў, якія мае ваенаслужачы». У першыя дні службы Алесю казалі, што калі ён не будзе размаўляць па-расейску ды сьпяваць песьні на расейскай мове, гэта будзе складаць пэўныя цяжкасьці ў службе, але пасьля размовы з камандаваньнем узвода, узьнікла пэўная дамова, што Алесь Каліта будзе паводзіць сябе стрымана, асабліва не агітуючы, і кіраўніцтва ня будзе чапляцца да яго. Толькі вайсковая служба – гэта адзінае агульнае без аніякай палітыкі.
«Я размаўляю з усім па-беларуску, аддаю загады па-беларуску. Прынамсі, учора, калі стаяў у нарадзе, крычаў не “Смирно”, а – “Зважай”. Усе гэта разумелі. Мне далі магчымасьць давесьці да асабістага складу маёй роты, які загад па расейску адпавядае беларускамоўнаму. У гэтым пляне ў мяне няма праблемаў», - кажа Алесь.
Алесь прасьпяваў некалькі радкоў з песьні: “Твае гадаванцы, твае абаронцы, Алесь трымаецца бадзёра, аптымістычна. 9 жніўня а 9 гадзіне раніцы ў вайсковай частцы № 30151 побач з горадам Фаніпаль ён прысягне на вернасьць сваёй беларускай Радзіме. Наста Александровіч |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий