Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Кризис реальности
читать похожие материалы

цитата:
Ответственность — это та цена, которую мы платим за власть.
У. Черчилль
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Конкурс малюнкаў у Салігорску

07/28/2008 - 16:06 / МФ-Салігорск

27 ліпеня ў Салігорску адбыўся штогадовы конкурс малюнкаў, прысьвечаны угодкам прыняцьця дэклярыцыі аб незалежнасьці Беларусі. Дзесяткі маладзёнаў, што сабраліся ў цэнтры гораду праз малюнкі спрабавалі выявіць любоў да Бацькаўшчыны. Мерапрыемства набывае характар традыцыйнага -- вось ужо трэці год запар Малады Фронт прапануе салігорцам такую цудоўную магчымасьць. З кожным годам расьце папулярнасьць і падвышаецца якасьць арганізацыі конкурса. Сёлета некаторыя ўдзельнікі сур'ёзна рыхтаваліся, і гэта выявілася ў сапраўдных творах мастацтва на асфальце.

 

Далей   http://saligorsk.org/index.php?nma=news&fla=stat&nums=136


Мерапрыемства набывае характар традыцыйнага -- вось ужо трэці год запар Малады Фронт прапануе салігорцам такую цудоўную магчымасьць. З кожным годам расьце папулярнасьць і падвышаецца якасьць арганізацыі конкурса. Сёлета некаторыя ўдзельнікі сур'ёзна рыхтаваліся, і гэта выявілася ў сапраўдных творах мастацтва на асфальце: князь Альгерд, Чырвоны касьцёл у Менску і выявы нацыянальнага герба "Пагоня" некалькі гадзінаў радавалі мінакоў. Атмасфэра таксама была сьвоточнай: музыка, усьмешкі,таленавітыя малюнкі, дзеці з бацькамі -- тое, што робіцца адметнасьцю конкурса.
--Гэта цудоўна, калі бачыш, што маленькія дзеці бяруць у рукі крэйду і далучаюцца да нас. Мы рады, што можам ствараць сьвята, -- дзеліцца ўражаньнямі Хрысьціна Самойлава.
Як і абяцалі арганізатары, некаторыя аўтары былі адзначаны каштоўнымі прызамі: беларускімі кніжкамі, аўдыёкнігамі, саколкамі. Журы, у склад якога ўваходзілі вядомая паэтаса Ніна Ермалінская і маладафронтавец, рэдактар "Свабоднага Салігорску" Аляксей Валабуеў, вызначылі лепшыя працы. Пераможцам, вось ужо другі раз, стаў Глеб Сандрас, навучэнец БДУ. Другое месца заняла праца "Князь Альгерд" (Шынкевіч Таццяна і Тарянік Аліна), трэцяе месца адпаведна выява "Пагоні".
Напрыканцы конкурсу адзін з арганізатараў Іван Шыла падзякаваў удзельнікам: "Вельмі рады, што гэты конкурс малюнкаў прайшоў у такой незабыўнай атмасфэры. Хацелася б, каб гэты дзень, дзень, калі прымалі дэклярацыю аб Незалежнасьці, запомніўся кожнаму з тут прысутных сонечным, яскравым і сьвяточным".
Ніна Ермалінская таксама падзякавала удзльнікам, за такую выдатную магчымасьць быць удзельнікам сапраўднага сьвята і неаднарозова паўтарыла, што захапляецца творчасьцю маладзёнаў. Аляксей Валабуеў на разьвітаньне запрасіў салігорскую моладзь прыходзіць і ў наступным годзе, назваўшы конкурс "пазытыўным і ўнікальным".
Супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе стрымана, правяраючы пашпарты ў тых, хто фатаграфаваў конкурс.
Праз 5 хвілін пасьля завяршэньня тэрмінова прыбыўшая спэцтэхніка ЖКГ змыла малюнкі.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015