У Аляксандра Меха і сябраў яго ініцыятыўнай групы ўзялі адбіткі пальц
07/21/2008 - 22:58 / Прэс-група Партыі БНФСёньня зраніцы сябра Партыі БНФ, кандыдат у кандыдаты па парлямэнцкіх выбарах 2008 года ад АДС Аляксандр Мех быў выкліканы ва Ўпраўленьне ўнутраных справаў. Апроч яго туды ж былі выкліканыя кіраўнік выбарчага штабу Аляксандра Меха Аляксандр Страчук і сябра акруговай камісіі ад Партыі БНФ па акрузе, дзе балятуецца спадар Мех, Яўген Лук'янчанка.
Допыт фронтаўцаў вёў лейтэнант крымінальнага вышуку Дзьмітры Сушкоў. Ён запытваўся, дзе актывісты былі 3 ліпеня, дзе яны пражываюць, ці ведаюць людзей, якія валодаюць зброяй, ці ёсьць родныя ў Менску, ці ёсьць аўтамабілі і якія. Затым былі зробленыя адбіткі пальцаў усіх трох выкліканых. Здаваць аналіз сьліны Аляксандр Мех, Аляксандр Страчук і Яўген Лук'янчанка адмовіліся, бо лейтэнант не згадзіўся прадаставіць дакумэнт, які сьведчыць законнасьць гэтай працэдуры.
Аляксандр Мех лічыць падзею працягам ціску на дэмакратычных актывістаў. "Гэта заплянаваны ціск на патэнцыйных кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў, ціск на сябраў іх ініцыятыўных групаў. Міліцыянты прыходзяць да родных сябраў ініцыятыўнах групаў, чым ціснуць і на іх родных", - сказаў Аляксандр Мех.
Отправить комментарий