Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Реформу нравов следует начинать с реформы законов
К. Гельвеций
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« сентябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 3 4 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

АМАП разагнаў акцыю ў Менску. Збіты Анатоль Лябедзька

07/15/2008 - 01:24 / Хартыя'97

Акцыя з патрабаваннем вызваліць актывістаў апазіцыі, незаконна арыштаваных пасля выбуху ў Менску 4 ліпеня, была разагнаная сёння на Кастрычніцкай плошчы Менска. Больш за 50 чалавек вышлі на плошчу з партрэтамі палітвязняў, а таксама разгарнулі нацыянальныя сцягі і сцягі Еўразвяза. Супраць людзей былі выстаўленыя больш за 100 супрацоўнікаў АМАПа.

Удзельнікаў акцыі выцеснілі з Кастрычніцкай плошчы на вуліцу Інтэрнацыянальную, а затым павялі па вуліцы Янкі Купалы на вуліцу Багдановіча. Група людзей, якая працягвала несці ў руках партрэты вязняў сумлення, а таксама сцягі Еўразвяза, рухалася ў шчыльным ачапленні з амапаўцаў.

На акцыі прысутнічалі шматлікія вядомыя палітыкі: намеснікі старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і Вінцук Вячорка, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, былы дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Сяргей Скрабец, лідэр «Маладога Фронту» Артур Фінькевіч, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна і Павел Кур'яновічы і іншыя. Дэманстранты скандавалі: «Жыве Беларусь!» і «Свабоду палітвязням!».

Выціскаючы людзей з плошчы, супрацоўнікі АМАПа жорстка збілі лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. Палітык звярнуўся па дапамогу да медыкаў: у яго выяўленыя гематомы ў вобласці грудзі і жывата, а таксама на нагах.

Спробы выйсці з ачаплення перарываліся супрацоўнікамі АМАПа. Яны груба хапалі людзей і штурхалі іх назад ў міліцэйскае «кола». Адзін з амапаўцаў выбіў з рук журналіста прэс-цэнтра Хартыі'97 фотаапарат, калі той спрабаваў зняць тое, што адбываецца.

Разгон мірнай акцыі выклікаў пратэсты з боку мінакоў. Шмат хто адкрыта паказваў абурэнне «бязмежжам» супрацоўнікаў АМАПа, якія не дазволілі людзям выказаць свой пратэст.

Нагадаем, што пасля выбуху 4 ліпеня ў Менску былі затрыманыя 13 актывістаў апазіцыі. 10 з іх дагэтуль застаюцца ў турмах. Праваабаронцы называюць іх арышты незаконнымі і палітычна матываванымі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015