|
|
|
Ваенкамат ня верыць мэдычнай даведцы Ф.Вячоркі07/12/2008 - 00:34 / Радыё СвабодаСупрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну па тэлефоне запрасілі актывіста партыі БНФ Франака Вячорку ў аддзел крымінальнага вышуку. Франак Вячорка зьвязвае гэта з кампаніяй, якую распачалі ўлады супраць моладзевых актывістаў, забіраючы іх у войска. Калі юнак праходзіў раённую камісію, мэдыкі знайшлі праблемы з вачыма, і Франаку зрабілі апэрацыю. Пра гэта сьведчыць дакумэнт – даведка з подпісам урача і пячаткай клінікі. Кіраўнік прызыву ваенкамату Савецкага раёну Аляксандар Іваноўскі выказваўся, што гэты дакумэнт падроблены. Франак Вячорка лічыць, што менавіта таму цяпер яго выклікаюць у міліцыю. Ён запатрабаваў, каб яму даслалі афіцыйную позву. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий