|
|
|
8 гадоў таму зьнік Зьміцер Завадзкі07/07/2008 - 17:08 / Радыё СвабодаАпэратар тэлеканалу ОРТ Зміцер Завадзкі таямніча зьнік 7 ліпеня 2000 году па дарозе ў меснкі аэрапорт. Ад таго часу пра ягоны лёс нічога невядома. За выкраданьне Зьмітра Завадзкага ў 2002 годзе былі асуджаныя былыя афіцэры спэцпадразьдзяленьня МУС "Алмаз" Валерый Ігнатовіч і Максім Малік (на пажыцьцёвае зняволенне), былы курсант Акадэміі міліцыі Аляксей Гуз (на 25 гадоў зняволеньня) і Сяргей Савушкін (на 12 гадоў зняволеньня). Цела Завадзкага сьледствам знойдзена не было. Савушкін ужо знаходзіцца на волі. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий