Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Кризис реальности
читать похожие материалы

цитата:
В государстве следует четко различать арифметическое большинство и большинство политическое
А. Ривароль
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Міліцыя дапытвае актывістаў апазыцыі пра выбух

07/07/2008 - 17:02 / Радыё Свабода

У нядзелю міліцыянты з Чэрыкава й Клімавічаў дапыталі мясцовых грамадзкіх актывістаў Сямёна Панізоўцава й Сяргея Аржанцава пра здарэньне ў Менску ў ноч з трэцяга на чацьвёртага ліпеня.

Да чэрыкаўскага грамадзкага актывіста й журналіста Сямёна Панізоўцава міліцыянт наведаўся каля шаснаццаці гадзінаў дня. Спадар Панізоўцаў кажа, што міліцыянт назваў яго Сямёнавым (такі ў яго журналісцкі псэўданім). Потым пачаў распытваць пра дарожна-транспартнае здарэньне:
 
“Што вы чулі пра дарожна-транспартнае здарэньне?”. Якое дарожна-транспартнае здарэньне, пытаюся я. “Тое, што ў Менску”. Дык гэта надзвычайнае здарэньне, кажу я. Чуў, аднак, тое, што па тэлебачаньні, гавару, казалі. Ну й усё на гэтым. Ужо потым я сам сабе думаю, што найперш мне трэба было запытацца, чаму яны шукаюць Сямёнава, а не Панізоўцава. Відаць ім заданьне далі апытаць некага, мо жыхароў. Гэта ўжо потым я сам сабе пракруціў. А яму пытаньняў ніякіх не задаў. Ведаеце, гэта атрымалася неяк зьнянацку ўсё”, – пераказвае абставіны гутаркі Сямён Панізоўцаў.
 
Прыкладна ў гэты ж час міліцыянт, але ўжо клімавіцкі, наведаўся да мясцовага журналіста й грамадзкага актывіста Сяргея Аржанцава.
 
Гутарку міліцыянт пачаў, кажа спадар Аржанцаў, са здарэньня, якое нібыта адбылося напярэдадні каля мясцовай школы. Потым пачаў распытваць, што чуў пра менскія падзеі, ці быў у Менску, альбо ці былі там знаёмыя.
 
Сяргей Аржанцаў лічыць, што выбух у Менску улады спрабуюць скарыстаць для псыхалягічнага ціску на мясцовых журналістаў і актывістаў апазыцыі:
 
“Хутчэй за ўсё ўлады вырашылі скарыстаць гэты выпадак, каб нэрвы паказытаць апазыцыянэрам. Прайсьціся хаця б, у кожным жа раёне ёсьць нехта актыўны, і як бы не спыталіся наўпрост, аднак людзі будуць думаць. Потым глядзіш й нехта падумае: “Навошта мне гэта трэба, будуць вязацца праз кожную дробязь”, – мяркуе Сяргей Аржанцаў.
 
І Сямён Панізоўцаў і Сяргей Аржанцаў – карэспандэнты крычаўскай недзяржаўнай газэты “Вольны горад”. Рэдактар газэты Сяргей Няроўны пагаджаецца з тым, што менскія падзеі мясцовая улада карыстае як нагоду для запалохваньня актывістаў:
 
“Акрамя “Вольнага гораду” ў Клімавічах і Чэрыкаве зьяўляюцца таксама і маланакладныя газэты клімавіцкая “Інфа-панарама” й “Чэрыкаўскія навіны”, а таксама газэта “Свабода” ды “Выбар”. Гэты інфармацыйны паток не падабаецца мясцовым уладам і яны спрабуюць празь міліцыю ўзьдзейнічаць на новых людзей, якія актывізавалі сваю дзейнасьць у тым ліку журналісцкую”.
 
Выбух у Менску згадаў і ўчастковы міліцыянт, калі дапытваў іўеўскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Ўласевіча. Палітрада партыі вылучыла яго ў Іўеўскую выбарчую камісію Гарадзеншчыны.
 
Пасьля вылучэньня, кажа старшыня партыі Анатоль Лябедзька, да Ўласевіча наведаўся ўчастковы міліцыянт:
 
“Участковы міліцыянт проста задаў пытаньне: “А дзе вы былі ў ноч з трэцяга на чацьвёртага ліпеня”. Такі ўскосны намёк на тое, што калі вы будзеце актыўна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, то мы вас можам прыцягваць да нейкай адказнасьці ў рамках крымінальнай справы, распачатай па гэтым выбуху”.
 
 Адразу ж пасьля тэракту ў Менску лідэры беларускай апазыцыі засьцераглі беларускія ўлады ад спробаў яго выкарыстаць для барацьбы з апанэнтамі. Прэзыдэнт Лукашэнка паабяцаў, што расьсьледаваць выбух у Менску будуць паводле закону

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015