Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Кризис реальности
читать похожие материалы

цитата:
Самое большое рабство — не обладая свободой, считать себя свободным
И. Гете
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 22 23
24 25 26 27 28 29 30

За налепкі «Байкот» актывістку апазыцыі катавалі ў міліцыі

07/07/2008 - 16:57 / Хартыя'97

Барысаўская актывістка сацыял-дэмакратычнай партыі Алеся Ясюк заявіла “Радыё Свабода” пра катаваньні з боку менскай міліцыі.

Алеся Ясюк распавяла, што ўчора яе затрымалі на вуліцы Багдановіча ў Менску. Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага РУУС знайшлі ў яе сумцы некалькі налепак з надпісам “Байкот”.

Яе завезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну, у пакой да яе прыйшлі 2 чалавекі ў цывільным зь відэакамэрай. Адзін мужчына сарваў зь яе валасоў гумку, зьняў акуляры і кінуў іх на падлогу, другі парваў чахол на мабільным тэлефоне і разадраў правую далонь да крыві.

Усім працэсам, паводле Алесі Ясюк, кіраваў маёр Анатоль Шытыка.

Потым у пакой увайшла супрацоўніца міліцыі і пачала распранаць Алесю дагала. Усё гэта здымалася на відэакамэру. Алена патрабавала, каб мужчыны выйшлі з пакою. Але ніхто яе не паслухаў. Калі яе пратрымалі больш за 3 гадзіны, яна запатрабавала, каб яе адпусьцілі. Але ў адказ яе пачалі палохаць, што завязуць у турму на Акрэсьціна і пасадзяць у адну камэру з бамжамі. Пратрымаўшы 6 гадзінаў, Алесю адпусьцілі без складаньня пратаколу пасьля таго, як тая заявіла, што будзе скардзіцца на дзеяньні міліцыі ў пракуратуру.

Алеся Ясюк зазначыла, што цяпер знаходзіцца ў шокавым стане і называе тое, што зь ёю адбылося зьдзекам і катаваньнем.

У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску пацьвердзілі, што Алеся Ясюк была ўчора затрыманая, але прычынаў і падрабязнасьцяў затрыманьня не падалі. Камэнтаваць заяву Ясюк аб зьдзеках і катаваньні там адмовіліся, паведамілі толькі што маёр Анатоль Шытыка адпачывае пасьля дзяжурства і на працы зьявіцца ў сераду.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015