|
|
|
З жыхарамі вуліцы Гамарніка сустрэлася начальства07/01/2008 - 14:24 / Радыё СвабодаУ менскім ЖРЭА №68 адбылася сустрэча жыхароў вуліцы Гамарніка, ня згодных з будаўніцтвам дома на месцы былой дзіцячай пляцоўкі, з прадстаўнікамі адміністрацыі раёну. А напярэдадні невядомыя вывесілі на старчаку дому па вуліцы Гамарніка №20 расьцяжку з надпісам “Будоўлі – не!” На сустрэчу з жыхарамі прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі Савецкага раёну, фірмы-замоўцы ТАА “Карповіч”, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Крук, кіраўніцтва ЖРЭА. Жыхары падрыхтавалі сьпіс з 25 пытаньняў, якія тычацца разьвязанага будаўніцтва. Яны патрабуюць прадставіць усе дакумэнты, якія тычацца разьлікаў інсаляцыі, узроўню шуму, санітарных нормаў і нормаў бясьпекі, а таксама вынікаў экспэртызаў. Жыхары дому патрабуюць свайго удзелу ў абмеркаваньні праекту, а таксама правядзеньня публічнага і адкрытага расьсьледаваньня абставінаў выдзяленьня зямельнага ўчастку пад будаўніцтва для выключэньня падазрэньняў у карупцыі. На сустрэчу спачатку прапускалі толькі “старшых па пад’езду” пасьля рэгістрацыі ў сьпісах. На ўваходзе ў залю дзяжурылі міліцыянты. Пасьля абурэньня жыхароў, у залю пусьцілі ўсіх жадаючых. Прадстаўнікі адміністрацыі і дэпутат У.Крук перад удзельнікамі сустрэчы ня выступілі. На пытаньні адказвалі прадстаўнікі фірмы-замоўцы ТАА “Карповіч”. Потым начальнік ЖРЭА сказаў, што ён спыняе балаган і сустрэча абарвалася. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий