Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Кризис реальности
читать похожие материалы

цитата:
Мураш сам па сабе істота мудрая, але ў садзе ці гародзе ён шкодны. Таксама і людзі, занадна самалюбівыя, шкодзяць грамадству. Выбяры разумную сярэдзіну паміж себялюбствам і грамадскім доўгам.
Фрэнсіс Бэкан
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Будынак старой Нацыянальнай бібліятэкі зруйнуюць

07/01/2008 - 14:08 / Наша Ніва

У Менску на месцы былога будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па вуліцы Чырвонаармейскай, 9 запланавана ўзвядзенне адміністрацыйнага будынка для размяшчэння абедзвюх палат парламента і Канстытуцыйнага суда.

Як паведаміў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, гэта прадугледжана пратаколам даручэння кіраўніка дзяржавы ад 3 чэрвеня 2008 года. Такім чынам, канстатаваў А.Астаповіч, адзін з нешматлікіх помнікаў архітэктуры эпохі канструктывізму ў Мінску будзе знесены.

Паводле яго слоў, прэзідэнт даручыў ураду прадугледзіць у праекце Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2009—2010 гады будаўніцтва новага будынка на месцы старога па вуліцы Чырвонаармейскай, 9.

Кіраўніцтву справамі прэзідэнта даручана сумесна з Нацыянальным сходам, Саветам міністраў і Канстытуцыйным судом у двухмесячны тэрмін унесці прапановы па зносе былой Нацыянальнай бібліятэкі і ўзвядзенні на яе месцы новай пабудовы «з архітэктурным абліччам будынка, што зносіцца» для размяшчэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, а таксама Канстытуцыйнага суда.

***

Будынак Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Уладзіміра Леніна (пазней — Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь) узведзены ў Мінску ў 1929—1932 гадах па праекце архітэктара Георгія Лаўрова. У Мінску захавалася некалькі будынкаў у стылі канструктывізму або з яго рысамі, у тым ліку фабрыка‑кухня, Дом урада, абсерваторыя, прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук і шэраг будынкаў універсітэцкага гарадка.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015