06/30/2008 - 16:30 / Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі
29 чэрвеня ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю, каб падтрымаць беларускага моладзевaгa актывістa Івана Шылу. Нагадаем, што 4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана за імкненьне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.
Пасля дэманстрацыі ў грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася сустрэча з каардынатарам "Трэцяга шляху" Паўлам Марозавым, які таксама праходзіць па крымінальнай справе скандальнага інтэрнэт-праекта "МультКлуб". Павел распавёў пра тое, як ён пачаў займацца беларускай справай, азнаёміў прысутных з дзейнасьцю "Трэцяга шляху", расказаў пра пляны на будучыню.





Я
Я сказал,что Вы все молодцы,что будучи за границей, не забываете о Родине и ее проблемах и информируете об этом мировую общественность и что в том,что диктаторский режим в РБ рухнет рано или поздно будет и Ваша заслуга.Спасибо,что не бездействуете,а "шевелитель" насколько это возможно.
Шевелитесь
Шевелитесь ребята, и правильно делаете. Надо, чтобы мировая общественность знала о нарушениях прав человека в РБ. Если лодку постоянно раскачивать,она перевернется.
Думаю и наш режим в РБ рухнет и с Вашем тоже участием. Ждемс :))))
ты сам-то понял,
ты сам-то понял, что написал, друг?
Отправить комментарий