Агульным фатаграваньнем скончылася чарговая сэсія палаты прадстаўнікоў.
Цяпер дэпутаты гэтага скліканьня зьбяруцца толькі 2 кастрычніка. Але да гэтага часу ўжо пройдуць новыя выбары.
Цяперашні кіраўнік палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў на прэс-канфэрэнцыі патлумачыў: «Пасьля выбараў першае паседжаньне павінна быць прызначанае не пазьней чым праз 30 каляндарных дзён. І калі 28 верасьня пройдуць выбары, дык 28 кастрычніка павінна будзе адбыцца першае паседжаньне. І тут скончацца паўнамоцтвы дэпутатаў цяперашняга скліканьня».
Вадзім Папоў выказаўся і наконт магчымага ўдзелу ў новым складзе парлямэнту прадстаўнікоў апазыцыі: «Давайце вернемся да другога, папярэдняга, скліканьня палаты. Відавочная і невідавочная апазыцыя. Шуму і трэску шмат. Тут не пляцоўка для палітычных баталіяў. Гэта пляцоўка для стварэньня законаў».








Прывитанне Папову
А як жа, добра Папову зверху гаварыць пра тое, што ствараць законы ён ужо майстар, ён плануе и надалей выконваць ролю прываднога рэменю прэзидэнта Тольки чамусьци мне гэтыя законы не падабаюцца, больш таго, я бачу их несправядливыми, а выражаючыми интарэсы тольки вярхушки грамадства, а значыць, карумпираваными. Сапрауды, а раптам падчас дыскусии выявицца карупцыя якая-небудзь каго-небудзь з палатки? Таму ён адкрыта гаворыць пра свой страх перад спорами, бо баицца прауды, якая звычайна там нараджаецца.
Проста смешна. Пастыдауся б!
Отправить комментарий