|
|
|
Студэнтаў-каліноўцаў не выпускаюць зь Беларусі06/29/2008 - 12:41 / Радыё СвабодаБеларускіх хлопцаў, якія вучацца ў замежных унівэрсытэтах, здымаюць на мяжы і паведамляюць, што ім забаронены выезд за межы Беларусі. Прозьвішчы студэнтаў унесеныя ў так званыя “чорныя сьпісы”. Ваенкаматы такім чынам спрабуюць забраць няўгодных апазыцыянэраў у войска. Моладзевага актывіста партыі БНФ Франака Вячорку памежнікі не прапусьцілі празь беларуска-літоўскую мяжу. Гэта здарылася на памежным пераходзе Каменны Лог. Франаку не назвалі прычыну забароны выезду з тэрыторыі Беларусі. За дзень да гэтага студэнта-каліноўца Зьмітра Буянава памежнікі вывелі зь цягніка, калі той перасек мяжу з польскага боку. Яны паведамілі хлопцу, што назад яго ня пусьцяць, бо ён таксама трапіў у “чорны сьпіс”. Франак Вячорка прайшоў раённую мэдычную камісію. Мэдыкі зрабілі яму апэрацыю на вочы. Франаку сказалі, што цяпер ён будзе мець адтэрміноўку ад прызыву ў войска на паўгода. Зьміцер Буянаў вучыцца ў Гданьскім унівэрсытэце. У ваенкамаце ляжыць ягоная даведка з унівэрсытэту з перакладам на беларускую мову. У ваенкамаце паведамілі, што ў хлопца адтэрміноўка на год, і яму толькі трэба штогод прыносіць новыя даведкі. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий