БХД зноў адмовілі ў рэгістрацыі
06/21/2008 - 01:09 / Наша НіваДнямі аргкамітэт па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі атрымаў ліст ад Міністэрства юстыцыі, дзе грамадзкаму аб’яднаньню адмаўляецца ў рэгістрацыі.
Мін’юст спасылаецца на тое, што яму застаюцца незразумелымі «мэты, задачы, прадмет і мэтады дзейнасьці арганізацыі».
Гэта ўжо другая спроба зарэгістраваць БХД, першая адмова прыйшла яшчэ ў сьнежні. Тады Міністэрства спасылалася на тое, што заяўнікі не патлумачылі ў статуце арганізацыі сутнасьць хрысьціянскіх каштоўнасьцей, а таксама, як БХД будзе іх адстойваць. У траўні заснавальнікі БХД другі раз падавалі дакумэнты для рэгістрацыі, але зноў сутыкнуліся з адмовай.
Адказны сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі кажа: «Прычыны нашай нерэгістрацыі зноў аказаліся надуманыя. Мы абураны чарговай адмовай і абавязкова будзем абскарджваць рашэньне Міністэрства юстыцыі ў Вярхоўным Судзе».
Нагадаем, што 19 чэрвеня Мін’юст адмовіў Руху «За свабоду» ў рэгістрацыі. Афіцыйнай прычынай таксама сталася «неадпаведнасьць заяўленых мэтаў і дзейнасьці тым, якія нібыта будуць у рэальнасьці».
Отправить комментарий