|
|
|
Митинг в Нью-Йорке в защиту белорусской молодежи06/16/2008 - 20:09 / charter97.orgУ штаб-квартиры ООН в Нью-Йорке 15 июня прошел митинг в поддержку свободы вероисповедания в Беларуси и борьбы белорусской молодежи за независимую и демократическую страну. Напачатку мітынгу да прысутнай моладзі зьвярнуўся старэйшы беларускі эмігрант ЗША 93 гадовы Антон Шукелойць. У прамове ён адзначыў, што нягледзячы на свае гады, ён заўсёды будзе стаяць поруч з моладдзю ў яе змаганьні за незалежную і дэмакратычную Беларусь. Арцыбіскуп Беларускай Аўтакефальнай Незалежнай Праваслаўнай Царквы Юры Рыжы падтрымаў усіх беларускіх хрысьціянаў, сказаўшы у тым ліку і тое, што бязбожная ўлада, якае пілуе крыжы, вырачана на зьнікненьне бяз сьледу. Закончыў мітынг Старшыня Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы Мікалай Цімашэнка, выказаўшы падтрымку беларускім хрысьціянам, ён распавеў пра практычныя крокі па прыцягненьні ўвагі амэрыканскіх уладаў да сітуацыі з правамі хрысьціянаў у Беларусі, пра кампанію па збору подпісаў пад зваротам у Кангрэс з мэтай разглядзець сітуацыю з правамі чалавека на слуханьнях у Кангрэсе ЗША. Пад час мітынгу прысутныя выказалі сваю салідарнасьць салігорскаму актывісту “Маладога Фронта” Івану Шыле, незаконна выключанаму ўладамі са школы, і усім, хто церпіць ад рэжыму Лукашэнкі праз свае палітычныя погляды. Мітынг быў арганізаваны Згуртаваньнем Беларускай Моладзі ў Амэрыцы разам з Беларуска–Амэрыканскім задзіночаньнем.
![]()
![]()
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий