У Нарве адчынілася выстава беларускага фатографа Юліі Дарашкевіч
05/30/2008 - 02:2429 траўня, у будынку Нарвскай бібліятэкі адчынілася выстава беларускага фатографа Юліі Дарашкевіч "Беларусь/Белоруссия".
У межах адкрыцьця выставы прайшла сустрэча з журналістамі і наведвальнікамі выставы на тэму Беларусі. У ей прынялі удзел выдатны эстонскі гісторык Давід Всевіов, Юлія Дарашкевіч, Павел Марозаў і дзі-джэй эстонскага рускамоўнага фм радые "Радые - 4" Ільля Бань.
Паводле прэс-рэлізу выставы, у працах Юліі спатыкаюцца "тварамі" постсавецкая і праўрадвая Беларусь зь Беларусьсю апазыцыйнай і дэмакратычнай, той, якая адчувае сябе часткай Эўропы.
Здымкі, прадстаўленыя на фотавыставе, спрабуюць адлюстраваць штодзённае жыцьцё Беларусі, яе спадзяваньні і расчараваньні.Шэраг пейзажных фотаздымкаў спрабуе паказаць прыгажосьць Беларускае прыроды.
Мерапрыемства арганізавана НГА "Новы шлях для Беларусі" і падтрымана Фондам "Адчыненая Эстонія".
прайс-рэліз
Zdaecca mne szto pawinna być press-reliz.
Отправить комментарий