Пры «Белсаце» такі створаць грамадзкую раду
05/30/2008 - 02:09 / Аб'яднаная Грамадзянская ПартыяСёння дэлегацыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў сустрэлася ў Варшаве з кіраўніцтвам спадарожнікавага тэлеканалу «БелСат», які вядзе вяшчанне на Беларусь.
Па выніках сустрэчы, кіраўніцтва «БелСату» прыняла і падтрымала ініцыятыву Нацыянальнага Камітэту АДС наконт стварэння пры гэтым тэлеканале Грамадскай рады. Кіраўніцтва лічыць, што гэткі захад безумоўна паспрыяе якасці работы каналу.
У гэтую раду павінны ўвайсці аўтарытэтныя грамадскія дзеячы, якія будуць даваць экспертныя ацэнкі дзейнасці тэлевізійнага канала.
Отправить комментарий