Беларус стаў фіналістам каралеўскага конкурсу класічнай музыкі ў Бел
05/28/2008 - 14:00 / Offise for a democratic BelarusУпершыню беларускі спявак стаў фіналістам прэстыжнейшага бельгійскага конкурсу выканаўцаў класічнай музыкі. Міжнародны музычны конкурс імя каралевы Елізаветы праводзіцца з 1937 года і лічыцца адным з самых прэстыжных у свеце. Фундатарамі выступаюць урад Бельгіі, мясцовыя ўлады гораду Брусель і прыватныя мецэнаты. Сярод лаўрэатаў конкурсу ў розныя гады былі такія вядомыя выканаўцы і кампазітары, як Давід Ойстрах, Уладзімір Ашкеназі, Артур Рубінштэйн, Франсіс Пуленк. Малады беларускі тэнар Юры Гарадзецкі заняў пятае месца ў конкурсе спевакоў. У мінулым годзе выканаўца стаў дыпламантам Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Ф. Він’еса (Іспанія).
Агулам да ўдзелу ў вакальным спаборніцтве, па ўмовах якога ўзрост спевакоў не павінен перавышаць 40 год, былі дапушчаныя больш за 70 вакалістаў з больш чым 30 краін свету.
На сённяшні дзень конкурс імя каралевы Елілізаветы складаецца з чатырохгадовага цыклу. Кожны год праходзіць спаборніцтва па адной са спецыяльнасцей: скрыпка, фартэп’яна, сольныя спевы альбо кампазіцыя.
“Офіс за дэмакратычную Беларусь” шчыра віншуе Юрася з перамогай!
Выступленне Юрыя Гарадзецкага можна паглядзець тут: (трэба выбраць сярод "laureats" Yury Haradzetski)
Отправить комментарий