Э.Зэльцэра вінавацяць у кантарабандзе наркотыкаў
05/28/2008 - 13:54 / Радыё СвабодаСупраць грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра КДБ Беларусі завяло крымінальную справу за кантрабанду наркотыкаў. Пра гэта паведаміў Інтэрфакс.
Грамадзяніна ЗША раней вінавацілі ў выкарыстаньні заведама падробных дакумэнтаў.
Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце.
КДБ затрымаў Э.Зэльцэра 12 траўня ў аэрапорце “Менск-2”
Эмануіл Зэльцэр быў адвакатам грузінскага бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі, які памёр у Лёндане. У Менск Эмануіл Зэльцэр прыляцеў нібыта па справах спадчыны грузінскага алігарха, на якую прэтэндуюць розныя асобы.
ЗША не аднойчы заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Э.Зэльцэра на “гуманітарных падставах”. “ЗША глыбока заклапочаныя станам здароўя амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, якога затрымалі ў Беларусі”, — гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту ЗША.
Отправить комментарий