Беларуская апазіцыя з’язджае ў Варшаву
05/26/2008 - 01:49 / Радыё РацыяНа перамовы з польскімі палітыкамі адпраўляецца прадстаўнічая дэлегацыя беларускай апазіцыі. Запрашэнне атрымалі Лявон Баршчэўскі, Анатоль Ляўковіч, Сяргей Калякін, Аляксандр Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька.
Аднак паколькі Лябедзька з’яўляецца зараз палітневыязным, замест яго ў склад дэлегацыі ўвайшоў Яраслаў Раманчук. Мілінкевіч таксама не едзе на сустрэчу - замест яго аргкамітэт руху "За Свабоду” будзе прадстаўляць Віктар Карняенка. Як чакаецца, дэлегацыя сустрэнецца з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім і яго намеснікам Анджэем Крэмерам. Беларускія палітыкі правядуць таксама сустрэчы ў Адміністрацыі прэм'ер-міністра, Міністэрстве культуры, Сенаце і Сойме Польшчы.
Отправить комментарий