05/19/2008 - 15:12
"Жывёліна - гэта ня рэч!" - любімы лёзунг рознай масьці эколягаў. Лёзунг правільны, сапраўды, жывёліна гэта ня рэч, але баюся, што яго аратараў зусім не цікавіць умацаваньне гэтай праўды.
Удалося ўжо ім пад лёзунгам "Усе дзеці нашыя!" адабраць у бацькоў дзяцей.
Заўважце, спадарства, што калі "Усе дзеці нашыя", дык мае дзіця ўжо не "маё" - толькі "нашае", - што значыць, што гэта ЯНЫ вырашаюць пра тое, калі ім рабіць прышчэпкі, ці можна даць ім пляскача, калі пасылаць у школу і чаму ў гэтай школе яны будуць вучыцца. Эфэкт гэтага трагічны, што, здаецца, можна ўбачыць на кожным кроку.
 |
Калі "Усе дзеці нашыя" - дык мае дзіця ўжо не "маё" |
 |
Цяпер ЯНЫ хочуць забраць у нас нашых жывёлін. Сапраўды, часам уладальнік кепска абыходзіцца са сваім канём ці катом - але гэта не нагода ўмешвацца ў адносіны паміж чалавекам і яго жывёлінай. Акрамя ўсяго ўладальнік (заўважце, з дэфініцыі "уласнасьць" - гэта права карыстаньня і выкарыстаньня) у сярэднім лепш клапоціцца пра сваю жывёліну, чым ураднік пра чужую, таму ў сярэднім жывёлінам жывецца значна лепш, калі ўраднікі ня лезуць у іх справы. З чаго вынікае, што калі ўсё ж лезуць, нават з найлепшымі намерамі, у сярэднім жывёлінам ад гэтага горш.
Шмат хто з чытачоў не разумее сутнасьці справы, дый таго Што і Навошта я гэта ўсё пішу.
Паколькі я прабую ніколі не азірацца дый кранацца спраў і лёсаў, якія нас чакаюць у блізкай будучыні, мая публіцыстыка мае на мэце перасьцерагаць.
А які лёс нас можа чакаць?
Некалькі месяцаў таму міністэрства сельскай гаспадаркі Каралеўства Швэцыі выдала распараджэньне, што загадвае лагодна ставіцца да хатняй жывёлы - у ім між іншым: гладзіць катоў мінімум два раза ў дзень - пад пагрозай штрафа (!) і нават турмы(!). Памінаючы meritum, сама думка ўмешваньня ў адносіны паміж чалавекам і жывёлінай спрычыніцца да таго, што людзі замест таго, каб любіць сваіх зьвярушак, пачнуць бачыць у іх пагрозу - і пачнуць іх пазбаўляцца, як дарэчы і здарылася ў Швэцыі.
Колькасьць дзяцей зьмяншаецца з кожным годам. Ката вышвырнуць мага прасьцей...
Отправить комментарий