Затрыманні ў Менску
05/15/2008 - 23:00 / БУНТПадчас акцыі ля гандлёвага дому "Няміга" амапаўцамі былі затрыманыя некалькі актывістаў БУНТ'у і журналіст "Нашай Нівы" Яраслаў Сцешык. У дадзены момант іх тэлефоны недаступныя.
Маладыя людзі праводзілі апытанне. Мінакам прапаноўвалася даць адказ на пытанне "Ці падобныя гэтыя людзі?", ацаніўшы характэрныя партрэты дыктатараў Гітлера, Сталіна, Лукашэнкі: з дзецьмі, у вайсковых строях і інш. Трэба зазначыць, што людзі вельмі жыва рэагавалі на малюнкі, смяяліся. Адказ "Не падобныя" даў толькі 1 (!) чалавек з паўсотні апытаных.
Таксама бунтаўцы раздавалі ўлёткі, дзе паведамлялася з тэкстам "На вуліцы - 2007 год, але наша краіна ізноў знаходзіцца пад акупацыяй. Толькі ворага ўжо ўнутранага - лукашызму. Не здрадзім жа памяці нашых продкаў. Наш абавязак - вызваліць Беларусь ад дыктатуры. Перамаглі фашызм - пераможам і лукашызм! Далучайся да негвалтоўнага супраціву!"
Отправить комментарий