|
|
|
Бунтаўцы з Бабруйску павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі05/10/2008 - 15:04 / БУНТ9 траўня ў Бабруйску падчас святочных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі актывісты БУНТ'у павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі - дарылі кветкі, паштоўкі. Трэба адзначыць, што дзядулі і бабулі вельмі прыязна ставіліся да беларускай мовы, выказвалі словы падзякі, ціснулі руку. Можна па-рознаму адносіцца да мэтазгоднасці той вайны, разважаць адно аб змене акупацыйных рэжымаў і выкарыстанні ўладамі жыццяў простых людзей. Аднак не выклікае сумневу наступнае: 63 гады назад нашыя дзяды перамаглі ворага, які спрабаваў захапіць Беларусь. Яны самаахвярна змагаліся за волю Бацькаўшчыны і будучыню сваіх дзяцей. Яны верылі ў перамогу і перамаглі. І яны мусяць быць сёння прыкладам для нас, бо краіна ўсё і цяпер знаходзіцца пад акупацыяй. Ужо ўнутранага ворага - лукашызму. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий