Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва
читать похожие материалы

цитата:
Электорат не выбирают.
Александр Рогов
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« май 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 3
7
15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва


05/05/2008 - 20:23 / Алесь Чайчыц

Аляксандру Лукашэнку належыць крылатая фраза, кінутая ім у адчаі ў крызысныя дзевяностыя: "Толькі я ўзяўся за яйкі, дык адразу масла прапала". Сёньня ў сувязі з падвышэньнем цэнаў на прадукты харчаваньня гэта фраза вельмі трапна пасавала бы да кіраўнікоў Эўразьвяза.

Мінулай вясной кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ўсталявала квоту на забесьпячэньне энэргетычных патрэбаў ЭЗ за кошт біялягічнага паліва: 5,75% у 2010 г., якія павінны ў 2020 г. вырасьці да ажно 10%. Для забесьпячэньня гэтых 10 працэнтаў, 17% зямель, прыдатных для сельскай гаспадаркі, павінны быць перададзеныя пад вырошчваньне патрэбных для вырабніцтва паліва культураў.

Першыя трывожныя сыгналы што да вынікаў моды на дзяржаўную падтрымку разьвіцьця біяпаліва пачалі прыходзіць даўно. Паводле часопіса Economist, за пэрыяд з 1974 да 2005 г. цэны харчаваньня з папраўкай на інфляцыю ўпалі на 75%. З 2006 году сярэднія сусьветныя цэны пайшлі ўвысь: рыс падаражэў ледзь не ў 3 разы, пшаніца, кукуруза і соевыя бабы - удвая. Летась кіраўніцтва Кітаю абвесьціла мараторыюм на вытворчасьць этанола з кукурузы і іншых зьядобных злакаў. Спэцыяльны дакладчык ААН па пытаньнях харчаваньня эмацыянальна назваў біяпаліва "злачынствам супраць чалавечнасьці", прэзыдэнт Сусьветнага банку сказаў, што "злакаў, патрэбных на запраўку аднаго баку спартовага аўтамабілю, магло б хапіць на тое, каб пракарміць аднаго чалавека цягам году".

цитата
З 2006 году сярэднія сусьветныя цэны пайшлі ўвысь: рыс падаражэў ледзь не ў 3 разы, пшаніца, кукуруза і соевыя бабы - удвая.

Цяпер прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Барозу даручыў зрабіць дасьледваньне сувязі кампаніі па прасоўваньню біяпаліва з падвышэньнем цэнаў на прадукты харчаваньня. Забаўна, што ў апараце прэзыдэнта "яшчэ ня высьветлілі, ці будуць вынікі дасьледваньня апублікаваныя".

Аляксандру Лукашэнку належыць крылатая фраза, кінутая ім у адчаі ў крызысныя дзевяностыя: "Толькі я ўзяўся за яйкі, дык адразу масла прапала". Сёньня ў сувязі з падвышэньнем цэнаў на прадукты харчаваньня гэта фраза вельмі трапна пасавала бы да кіраўнікоў Эўразьвяза.

У гэтым сутнасьць дзяржаўнага рэгуляваньня эканомікі: як толькі дзяржава ўсталёўвае квоты на вытворчасьць тавару альбо фіксуе цэны, яна моцна рызыкуе парушыць хісткую, ледзьве адчувальную рынкавую раўнавагу. У пэўны момант прыватнаму прадпрымальніку проста робіцца нявыгадным прадаваць сваю прадукцыю па вызначаных цэнах альбо ў вызначаных аб'ёмах, яму выгадней прадаць бізнэс і ўкласьці свае грошы ў нешта іншае. Калі гэта сытуацыя тычыцца жыцьцёва неабходных прадуктаў, як харчаваньне, адмоўны сацыяльны эфэкт ад гэтых ініцыятываў "сацыяльнай" дзяржавы асабліва яскравы.

цитата
Сутнасьць дзяржаўнага рэгуляваньня эканомікі: як толькі дзяржава ўсталёўвае квоты на вытворчасьць тавару альбо фіксуе цэны, яна моцна рызыкуе парушыць хісткую, ледзьве адчувальную рынкавую раўнавагу.

Можна штучна падтрымліваць вытворчасьць біяпаліва. Але гэта азначае, што натуральным чынам будуць падвышацца цэны на прадукты харчаваньня, замест вырабніцтва якога вырошчваюцца культуры для вытворчасьці біяпаліва.

У адказ на гэта можна так ці інакш замарозіць цэны на харчаваньне. Але тады прадпрымальнікі перастануць гэтае харчаваньне вырабляць, бо выгадней рабіць штось іншае.

Так, у адказ на гэта можна іх прымусіць вырабляць харчаваньне. Але гэта мы дзесьці ўжо праходзілі.

Можна, зразумела, уліваць вялізныя грашовыя сродкі ў падтрымку нерэнтабэльнай сельскай гаспадаркі. Але гэтыя сродкі давядзецца, адпаведна, падаткамі адбіраць у насельніцтва. А чым гэта лепей за падвышэньне цэнаў? Тым, што можна адрасна “раскулачваць” тых, хто, на думку кампэтэнтных службаў, мае зашмат? То бок тых, хто працуе занадта добра і эфэктыўна?

Біяпаліва мае права на існаваньне і разьвіцьцё, але ня коштам разбалянсоўкі рынку прадуктаў харчаваньня – то бок, без штучнай дзяржаўнай падтрымкі. Эўропа павінна дывэрсыфікаваць крыніцы энэргіі іншым чынам. Прычынцы праблемы ў першую чаргу - манапалісты з Арганізацыі краінаў-экспартэраў нафты (OPEC) і газавы манапаліст Расея, чыя палітыка ставіць пад пагрозу глябальную энэргетычную бясьпеку. Неабходна працаваць над дэманапалізацыяй і дэкартэлізацыяй глябальнага рынку энэрганосьбітаў. Як - іншае, асобнае пытаньне.

Алесь Чайчыц

Алесь, а о чём вы собственно хотели

В РБ выведено из сельхоз оборота 30% земель, это в первую очередь загрязнённые територии. Если сырьё для биотоплива будут выращивать там, то нет проблем. Мировой кризис спровацирован не ростом цен на нефть, а в первую очередь ростом спроса на продукты. Производство сельхоз продукции в СНГ далеко от Совкового периода, а спрос вырос. Про Китай и Индию можно и не говорить - за них можно только радоваться, на конец то начали есть...! Европейцы и США долгое время демпинговали на восточноевропейском, африканском рынках сельхозпродукции - что за последние 15 лет вогнало местных производителей в кризис. Дефицит продуктов - это его следствие.

ЭЗ не павінен

ЭЗ не павінен усталёўваць квоты на біяпаліва - і ніхто не павінен. Даваць інструкцыі каму, што і колькі ў эканоміцы вырабляць - гэта абсурдна і контарпрадуктыўна. Бяз квотаў менавіта што было б больш выгадна вырошчваць харчаваньне на экспарт, і яго б вырошчвалі, і чорт бы зь ім быў з гэтым біяпалівам. А тут - штучны попыт зь дзяржаўнага боку.

Вырошчваць біяпаліва на чарнобыльскіх тэрыторыях - калі біяпаліва не стварыла б небясьпекі з-за радыяцыйнасьці, дык цалкам магчыма. Але ж у такой сытуацыі, як той казаў, "не было б шчасьця, ды бяда дапамагла".

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015