|
|
|
Самая вялікая і магутная мафія сьвету.04/29/2008 - 02:36 / krou.livejournal.com Адной з самых вялікіх частак прыбытку кожнай мафіі зьяўляецца збор прымусовай даніны ад грамадзян, часьцей за ўсё дробных, прыватных прадпрымальнікаў. Калі мы кажам "мафія"– адразу зьяўляюцца асацыяцыі з такімі словамі як "рэкет", "Коза Ностра", "Аль Капонэ", "Трыяда", "Якудза". Але чамусьці ніколі – "дзяржава". Дзіўна. На сённяшні дзень самай вялікай, самай магутнай і, што самае цікавае, легальнай мафіяй зьяўляецца сацыяльная дзяржава. Яна мае сваю гіерархію, «хроснага айца» (у народзе проста – Бацька) і таксама зьбірае прымусовую даніну, толькі называецца яна больш прыгожа і нэўтральна – "падатак". Для прыкладу, Аль Капонэ забіраў у дробных гандляроў у сваім раёне 5% ад іх заробку. А колькі ў нас забіраюць нашыя Аль Ляксандры, у "сваім раёне"? Нейкі час таму я размаўляў з маім добрым знаёмым, былым генэральным дырэктарам польскай аўтамабільнай фабрыкі Daewoo-FSO. Гутарка датычыла часоў, калі яны яшчэ рабілі польскі аўтамабіль "Палянэз" (Polonez). Я яго запытаў, ці ведае ён, колькі падатку ў Палянэзе. Ён адказаў: "Так, мы лічылі, атрымалася 50,6%". Я пытаюся: "А як вы лічылі, напрыклад, колы ці покрыўку кола?" Адказ: "Ну як? Кола гэта кола, а не падатак." Кажу: "Не, не... Фірма вам прадае за 30 еўра не "кола" – значыцца, шмат кампанэнтаў плюс праца, але таксама падаткі, плочаныя ад кола, падаткі, плочаныя ад працаўнікоў, страхоўка працаўнікоў, падатак ад энэргіі, патрачанай пры вырабе кола. Усё ж гэта ўлічваецца ў цану гатовага прадукта." Пасля ўсіх гэтых адлічэньняў атрымалася у нас, што калі б не падаткі, "Палянэз" мог бы быць таннейшы больш за 75%. Праблем тут некалькі. Самая простая ў тым, што можна лічыць падаткі, якія плоціць вытворца і падаткі, якія плоціць спажывец. Эканамісты звыкла глядзяць на падатковыя дэклярацыі, а іх складаюць людзі, якія працуюць – працаўнікі. І атрымоўваецца, што мы тых падаткаў маем каля 50%. Зусім інакш справа выглядае з пункту гледжаньня спажыўца – а ўсё ж эканамісты згаджаюцца, што ўсе падаткі ў рэчаіснасьці плоціць спажывец, бо вытворца ўлічвае іх у цэну тавара.
Самая вялікая праблема ў тым, што людзі не разумеюць, што нават набываючы звычайны хлеб, яны зноў плоцяць вялізарны падатак. Каб гэта зразумець, трэба з пачатку зразумець, што такое “цана тавара”, што складаецца на гэтую цану. На цану гатовага тавара, які мы набываем у краме, накладаюцца кошт прадукцыі, надбаўка, звычайна каля 30% – гэта заробак вытворцы і падатак на дададзеную вартасьць (ПДВ). Крама, якая опьам набывае тавар, таксама далічвае кошты ўтрыманьня будынку, працаўнікоў, якія ў ёй працуюць і, зразумела, свой заробак, плюс зноў ПДВ. Тады прыходзім мы і набываем тавар з усімі падаткамі. Зараз лічым, хто колькі зарабіў. Вытворца і крама зарабілі разам 30%. Вытворца ўклаў свае грошы, адчыніў бізнэс, а гэта не такая простая справа. Ён зрабіў для нас прадукт, які нам спадабаўся і які мы набылі, краму таксама адчыніў бізнэсовец, прайшоў усе кругі пекла ў чыноўнікаў, інспэкцыях іг.д. Яны запрацавалі на свой заробак. А куды пайшлі 70% цаны? Пэўная частка на аплату працаўнікоў, амартызацыю машын, на якіх вырабляецца тавар. Але самая значная частка – у дзяржаўную скарбніцу, якая ня тое што не дапамагае бізнэсоўцам, вытворцам, а хутчэй перашкаджае сваёй бюракратыяй. А ў канчатковым разрахунку, хто за гэта ўсё заплаціў? Здаецца, зразумела. Але гэта не ўсё. Зьвернем увагу, што складаецца на кошт прадукцыі, за які таксама мы плоцім у цане тавара. Кошт прадукцыі – гэта фінансавы выдатак вытворцы патрэбны на выраб тавара. На яго складаецца між іншым: заробак працаўніку, у ім – падатак, адлічэньні на страхавыя фонды, зразумела, чым большы заробак і чым меншы час працы, кошт прадукцыі і канчатковая цана будуць вышэй; кампанэнты, з якіх вырабляецца тавар, вытворца, набываючы іх, таксама плоціць падатак і ПДВ, які ўлічыў у цану вытворца кампанэнтаў; энэргія – цану, якую ўсталёўвае манапаліст-дзяржава; машыны для прадукцыі – набываючы іх вытворца зноў жа заплаціў падатак, улічаны ў цану вытворцам гэтых машын; паліва, патрачанае на развоз тавара – у ім акцыз. І так далей. Гэты ланцужок можна цягнуць бясконца. Справа ў тым, што за кожны пункт у гэтым ланцужку плоцім заўжды мы, набываючы тавар разам з коштамі прадукцыі, усімі капрызамі прафсаюзаў і падаткамі, ўлічанымі ў яго цану. Паглядзім зараз на ўсё гэта з пункту гледжаньня спажыўца.
Набываю літр бэнзына. У залежнасьці ад часовай ласкавасьці ці неласкавасьці так званага Ўраду, плачу каля 60-70% акцызы. Але гэта не ўсё! Бэнзын робіцца з нафты, у рафінэрыі – нафтаперапрацоўчым заводзе. Кошт пабудаваньня рафінэрыі павінны замартызавацца – такім чынам кошт амартызацыі ўлічаны ў кошт бэнзына. У кошце будовы рафінэрыі знаходзіліся падаткі ад матэр'ялаў, ад працаўнікоў, ад дахода фірм, якія яе будавалі – іг.д. Бэнзын на запраўкі давозіць аўтамабіль з цыстэрнай. Машына таксама езьдзіць на бэнзыне. Кошт працы кіроўцы. Амартызацыя коштаў пакупкі гэтай машыны. Нібыта капейкі – але тут капейка, там капейка. Людзям часта здаецца, што калі б, скажам, ліквідаваць падаходны падатак, дык цэны на тавары зьнізіліся б прыкладна на 20%. Не зусім. Нельга забываць, што вытворчыя машыны, кампанэнты – таксама ападаткаваныя, і таксама цэны на іх упадуць. Гэта значыць, што цэны на тавары зьнізяцца нашмат больш, чым 20%. Нізкія цэны спрычыняюцца да павелічэньня спажываньня. А калі павялічваецца спажываньне – мусіць павялічыцца вытворчасьць. Для павелічэньня вытворчасьці трэба наймаць на працу новых працаўнікоў – тым самым паніжаецца беспрацоўе, а не дзякуючы ўзносам, розным фондам па беспрацоўю і падаткам, якія дзяржава у нас забірае на «змаганьне з беспрацоўем», пры тым, што сутнасьць гэтага «змаганьня» дагэтуль ніхто не зразумеў. Гэта тлумачыць, чаму яшчэ 150 год таму, не зусім кваліфікаваны працаўнік мог утрымаць сям'ю з жонкай, якая займалася хатнім гаспадарствам, і 10 дзяцей, а сёньня – хоць маем вялізарны тэхнічны прагрэс, працуем на дзьвюх працах, жонка таксама працуе, а мы ледзь дацягваем да наступнага заробку і маем праблемы з утрыманьнем 2 дзяцей! Наступная праблема датычыць асновы ападаткаваньня. Раней, калі не было яшчэ самага вялікага ідыятызму ў галіне падаткаваньня, вынайдзенага «чырвонымі» - падаходнага падатку, справа была ясная: плачу столькі-а-столькі пагалоўнага, столькі-а-столькі ад нерухомасьці – і ўсё. (Між іншым кажучы: чырвоныя зьнеахвочваюць нас да феадалізму, указваючы на «жудасны цяжар»: паншчыну. Паншчына аднак датычыла звычайна аднаго дня ў тыдзень, пан меў працаўніка, а селянін мог за гэта жыць на зямлі пана і наступныя шэсьць дзен працаваць на сябе. А калі пан падвыжшаў паншчыну да двух дзён, селянін пакаваў манаткі і йшоў да іншага пана. Сёньня жа наша «паншчына» складае чатыры дні, калі лічым, што на нашыя падаткі складаецца 60% даходаў. Гэта тлумачыць чаму раней паншчызны сялянін мог утрымаць 10 дзяцей...) Уявім сабе, што я раблю паліцу на кнігі для сваёй жонкі, а мой сусед сваёй жонцы падбівае абцас у абутку. Ад гэтага мы не плоцім падатку. Але, калі жонка суседа прыйдзе да мяне, каб я зрабіў для яе паліцу на кнігі (10$), а мая жонка падаб'е абцас у суседа (10$), дык баланс «дзьвюсямейнай супольнасьці» будзе нязьменны: мы ўзбагаціліся на паліцу пад кнігі і спраўны абцас у абутку. Грошы вярнуліся на месца, толькі на гэты раз – мінус падатак! Ад прыбытку. Але ў тым першым выпадку прыбытак абедзьвюх сем'яў быў дакладна такі самы. Абсурд! Кроў (ЧпБ) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Бред
Налоги в ВВП европейских стран составляют в среднем 40-50%, в РБ аналогично. Учите экономику и не пишите чушь.
А мы и не знали!
Автор, ты открыл Америку! А мы все и не знали, что все, начиная со Своры Сволочных Сатанинских Республик (СССР) и кончая ее правопреемником (Беларусь, а не Россия, по своему сатанизму и сволочности) не что иное, как мафиозная структура. Структура, при которой мафия ловит сама себя и поймать никак не может. Раньше она хоть говорила, что ее нет. Хорошим открытием было бы открытие способа грохнуть эту мафию. Оппозиционные партии занимаются только детским лепетом и ни на что конкретное не способны. Они даже между собой разобраться не могут, а не то, что с мафией. Мое мнение: Мафию победить может только мафия. А посему мой лозунг:
"Оппы всея Беларуси! Создавайте мафию во имя борьбы с мафией!".
И только так. Кто не согласен? И почему?
А вось уяві
А вось уяві сабе, што не ўсе гэта ведаюць.
Добра, што тут сядзяць людзі для якіх гэта рэчаістнасьць.
Мяне гэта цешыць.
А вось оппы, гэта ўжо бліская да мафіі структура.
Прыглядзіся, за ўвесь час яны нічога не робяць.
У кулуарах вядзецца вайна з Мілікам за тое хто будзе трымаць "общак".
Гэтай тэме таксама можна прысьвяціць асобны артыкул.
/Кроў
+1!!! Мирные
+1!!! Мирные методы, как показывает многолетняя практика, результата не приносят...
Так уж?
Мирным методом ведь дорвался до власти Лу. А результат!!! Не говорю о нем - нецензурных слов в словаре не хватает...
Отправить комментарий