Чарнобыльскі шлях 2008 у Нью-Йорку
04/27/2008 - 16:44 / belmov.org26 красавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю, прысвечаную 22-й гадавіне тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая нанесла непапраўныя страты нашай краіне.
У дэманстрацыі ўдзельнічала каля 35 чалавек, якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна і другіх штатаў.
На пікеце выступіў старшыня Беларускага Народнага Фронту і лідэр КПХ-БНФ Зянон Пазьняк. Сп. Пазьняк распавёў пра трагедыю 1986 года і яе наступствы, нагадаў пра сітуацыю на Беларусі і заклікаў моладзь да актыўнай барацьбы з дыктатарскім рэжымам.
Сябры Беларускага Моладзевага Руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое, што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.
Жыве Беларусь!!!
Отправить комментарий