Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва
читать похожие материалы

цитата:
Иногда большая часть побеждает лучшую.
Тит Ливий
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« май 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 3
7
18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Прэс-сакратара Партыі БНФ Кацярыну Маркоўскую накіроўваюць на разьме

04/26/2008 - 01:57 / Прэс-група Партыі БНФ

На факультэце журналістыкі БДУ адбылася камісіі па разьмеркаваньню выпускнікоў пад кіраўніцтвам міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча. Студэнтку 5-га курса і прэс-сакратара Партыі БНФ Кацярыну Маркоўскую разьмеркавалі ў крычаўскую газэту “Ленінскі кліч” на працу загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі.

Апроч міністра у склад камісіі ўвайшлі дэкан факультэту журналістыкі Сяргей Дубовік, кіраўнікі катэдраў, намесьнік дэкана па вучэбнай працы Вольга Самусевіч. Выпускнікам было прапанавана самім шукаць месца працы й прыносіць запыты. Кацярына Маркоўская мела запыт на працу літаратурным рэдактарам у выдавецкім доме Таварыства беларускай мовы ў Лідзе. Але з хадайніцтва Сяргея Дубовіка яго не задаволілі.

Кацярына Маркоўская заканчвае факультэт журналістыкі па спэцыяльнасьці “літаратурны рэдактар”. Паводле студэнткі, рашэньне камісіі па разьмеркаваньні носіць тэндэнцыйны характар: “Згодна палажэньня аб разьмеркаваньні выпускнікоў мяне ня маюць права разьмяркоўваць не па спэцыяльнасьці, у дадзеным выпадку–  загадчыкам аддзелу. Я зьбіраюся абскарджваць дадзенае рашэньне у вышэйшых інстанцыях, калі будзе неабходна – зьвяртацца ў суд”.

У лютым 2008 з факультэта журналістыкі нібыта за акадэмічную непасьпяховасьць быў адлічаны сябра Сойму Партыі БНФ Франак Вячорка. Кацярына Маркоўская перакананая, што ейнае разьмеркаваньне – працяг кампаніі рэпрэсіяў супраць студэнтаў журфака БДУ. “Журфак сябе дыскрэдытаваў канчаткова. Гэты факультэт пераўтварыўся ў рэпрэсіўны інструмэнт сыстэмы адукацыі супраць іншадумства і ініцыятывы”, – гаворыць студэнтка.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015