Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Кризис реальности
читать похожие материалы

цитата:
Политика: управление общественными делами ради выгоды частного лица.
Амброз Бирс
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Вячаслаў Сіўчык асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту

04/24/2008 - 04:49 / Радыё Рацыя

Палітык і грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне 23 красавіка прыняў раённы суд у Старых Дарогах.

Вячаслаў Сіўчык, які ўзначальвае мемарыяльнае аддзяленне “Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”, быў затрыманы 23 красавіка каля будынка суда Маскоўскага раёна Мінска супрацоўнікамі міліцыі Старых Дарог. Яны даставілі грамадскага дзеяча ва ўпраўленне ўнутраных спраў раённага цэнтра, дзе прад'явілі абвінавачанне ў правапарушэнні па арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання). Пасля таго як В.Сіўчык даў у міліцыі тлумачэнні, яго накіравалі ў суд.

Абвінавачанне звязана з устанаўленнем 19 красавіка мемарыяльнага крыжа ў вёсцы Дражна Старадарожскага раёна ў памяць аб мірных жыхарах, знішчаных партызанамі 15 красавіка 1943 года. Шасціканечны крыж святой Еўфрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы Беларусі, устаноўлены побач з каталіцкімі могілкамі вёскі, частка якой была спалена, а многія жыхары забіты або спалены партызанамі ў сваіх дамах.

У адкрыцці знака ўдзельнічала больш за 30 чалавек, у тым ліку жыхары вёскі і сведкі трагедыі. Перад пачаткам устаноўкі крыжа да могілак пад'ехалі прадстаўнікі мясцовай улады, у тым ліку спецслужб, міліцыі, ідэалагічнага аддзела Старадарожскага райвыканкама, якія спрабавалі перашкодзіць устанаўленню знака. Аднак цырымонія яго адкрыцця ўсё ж адбылася. 23 красавіка з'явілася інфармацыя, што памятнік дэмантаваны.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015