Хочаш за мяжу — праінфармуй рэктара
04/15/2008 - 08:28 / Радыё Свабода У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова студэнты й выкладчыкі абавязаныя інфармаваць кіраўніцтва пра свае замежныя паездкі.
Гэтага патрабуе загад рэктара. Загад выдадзены нібыта дзеля забесьпячэньня правоў і інтарэсаў грамадзян. Копію загаду зьмясьцілі на сваім нефармальным сайце студэнты ўнівэрсытэту.
Загадам забараняюцца несанкцыянаваныя ўзаеміны выкладчыкаў ды студэнтаў з прадстаўнікамі замежных краін падчас рэалізацыі зацьверджаных кіраўніцтвам унівэрсытэту адукацыйных праектаў. Акрамя таго, пры наведваньні ўнівэрсытэту замежнымі дэлегацыямі, згодна з загадам, за іх прадстаўнікамі мае быць замацаваны супрацоўнік адміністрацыі.
Таксама загадам забароненая рэалізацыя любых адукацыйных праектаў ва ўнівэрсытэце без папярэдняй згоды яго кіраўніцтва.
Адказным за выкананьне загаду прызначаны намесьнік рэктара па міжнародных сувязях Дзьмітры Рачыкаў.
Отправить комментарий