Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Честность - лучшая политика.
Английская пословица
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« октябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Паміраць за Кіеў?


04/08/2008 - 23:56 / Радыё Свабода

«Ці варта паміраць за Данцыг?» - задавалі пытаньне многія ў Францыі і Вялікай Брытаніі ў 30-х гадах, калі фашысцкая Нямеччына пачала агрэсію супраць Польшчы. Нарэшце паміраць-такі давялося, высьветлілася, што бясьпека ў Эўропе – паняцьце непадзельнае.

Вынікі саміту НАТО, дзе Грузіі і Ўкраіне адмовілі ў Плянах дзеяньняў па далучэньні да альянсу, паабяцаўшы ў абстрактным пляне, што калі-небудзь яны стануць сябрамі НАТО, нагадалі, што ляжыць у падмурку гэтай арганізацыі. Сяброўства ў НАТО– гэта сьведчаньне высокіх дэмакратычных стандартаў, і знак далучэньня да эўраатлянтычнай цывілізацыі і шмат іншых прыгожых і карысных рэчаў, якія, праўда, Паўночнаатлянтычны альянс падзяляе з шэрагам іншых, ня менш паважаных арганізацый, напрыклад, з тым самым Эўразьвязам. Але ёсьць адно кардынальнае адрозьненьне – толькі НАТО, артыкул 5 яе статуту, прымушае кожную з краінаў-удзельніц разглядаць напад на любую зь іх як напад на ўсіх, гэта значыць абавязак у выпадку нападу на любую з натаўскіх краін паміраць за яе.

І рашучая адмова Нямеччыны і Францыі дазволіць Грузіі і Ўкраіне атрымаць хаця б папярэдні Плян дзеяньняў, прайсьці пэўны этап на шляху да альянсу азначае, на мой погляд, вельмі простую рэч – Бэрлін і Парыж у рэшце рэшт не гатовыя паміраць за Кіеў і Тбілісі.

цитата
На думку вельмі многіх посткамуністычная Расея, нават сёньняшняя пуцінская, не ўяўляе сабой такой абсалютнай і рэальнай пагрозы, якой быў СССР.

На першы погляд здаецца парадаксальным, што НАТО здолела праіснаваць 59 гадоў, грунтуючыся на статутным прынцыпе, паводле якога ўсе рашэньні ў альянсе прымаюцца шляхам кансэнсусу. Ды якая арганізацыя ў сьвеце можа гэтак існаваць і дзейнічаць? Прычынаў, чаму НАТО пры такім дзіўным прынцыпе ўсё ж дзейнічала, было дзьве – першае, агульнае ўсьведамленьне краінамі-сябрамі пагрозы, якую несла ім камуністычная імпэрыя, і другое, выключная роля, якую адыгрываў у альянсе яго лідэр – Злучаныя Штаты. Усе, як сябры альянсу, гэтак і патэнцыйцны агрэсар, разумелі, што менавіта моц ЗША, у тым ліку і ядзерная, робіць напад на Эўропу справай зь няпэўнымі шанцамі. Ня будзь ЗША – і Эўропа была б безабароннай перад ударам савецкіх дывізій. Таму ЗША і маглі праводзіць у НАТО збольшага свае рашэньні – бо ізноў жа збольшага НАТО было формай амэрыканскага парасону бясьпекі для Эўропы, Амэрыка была донарам бясьпекі, Эўропа – атрымальнікам. Груба, але проста.

Крах камунізму і распад СССР зьмяніў першы чыньнік і паўплываў на ўспрыманьне другога.

На думку вельмі многіх посткамуністычная Расея, нават сёньняшняя пуцінская, не ўяўляе сабой такой абсалютнай і рэальнай пагрозы, якой быў СССР. Разладзіўся першы складнік - супольнае і аднолькавае разуменьне пагрозы. А гэта, у сваю чаргу паўплывала і на іншы – калі няма пагрозы, ад якой у рэшце рэшт толькі ЗША могуць абараніць, то чаму іх слова заўсёды павінна быць у НАТО вырашальным?

І «старая» Эўропа адчула права і густ для самастойных рашэньняў. Пры гэтым, так выглядае, вырашальнае значэньне мела ня столькі пазыцыя Масквы, колькі ўяўленьне «старой» Эўропы пра цывілізацыйныя межы. Калі некалькі гадоў таму ў НАТО прымалі балтыйскія краіны, а яшчэ раней Польшчу, Крэмль быў ад гэтага таксама, мякка кажучы, не ў захапленьні. Але тады ні Парыж, ні Бэрлін не лічылі, што рэзоны Масквы хоць у якой ступені трэба браць пад увагу. Не лічылі, бо былі ўпэўненыя, што гэта – Эўропа, гэта сваё, і непадзельнасьць бясьпекі Эўропы распаўсюджваецца на іх. А вось Украіна і Грузія – ну ня ведаем, ня ведаем...

Шмат хто стаў гнеўна асуджаць Бэрлін і Парыж, прыгадваць Мюнхен 1938 году. Але варта задаць пытаньне – ці азначала падтрымка амэрыканскай пазыцыі многімі сябрамі НАТО іх мужную гатоўнасьць паміраць за Кіеў?

цитата
Тут, дарэчы, варта прыгадаць, што адным зь першых крокаў «аранжавых» трыюмфатараў 2004 году стаў вывад украінскага кантынгенту з Іраку.

Паралельна з пытаньнем Грузіі і Ўкраіны бухарэсцкі саміт разглядаў хаду апэрацыі НАТО ў Афганістане. Здаецца, пытаньні розныя, але насамрэч пытаньне адно і вынікі абмеркаваньня другога шмат што гавораць пра першае.

Варта нагадаць, што адносна Афганістану НАТО ўпершыню ў сваёй гісторыі ўжыла прыгаданы 5 артыкул статуту, расцаніў тэрарыстычную атаку на Амэрыку ў 2001 годзе як напад на ўсіх удзельнікаў НАТО. Ну і як наконт гатовасьці паміраць за Кабул? Ды па шчырасьці ня надта што і прадэманстраваў яскрава саміт у Бухарэсьце. Вялікае дасягненьне саміту – прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, Францыі напалеонаўскай Вялікай Арміі і нязломных салдат Першай Усясьветнай, урачыста выдзяліў на вайну ў Афганістане адзін (!) батальён салдат. Ды і нават не на вайну, французы паедуць на ўсход Афганістану, а на поўдзень, на фронт вайны з талібамі пойдуць тыя ж, хто і заўжды – амэрыканцы.

Ну Сарказі хоць кагосьці паслаў. А ці шмат салдатаў паслалі ў Афган тыя краіны, якія ў Бухарэсьце падтрымлівалі пляны дзеяньняў для Грузіі і Ўкраіны? А, яны палітычна падтрымліваюць апэрацыю, іх салдаты сымбалічна прысутнічаюць там. А на талібаў і алькайдаўцаў гэтыя маральныя жэсты ня дзейнічаюць, яны страляюць, узрываюць і забіваюць. І каб забіць іх, трэба больш салдат. Груба, але проста.

Дык можа і наконт Украіны і Грузіі ўхвальная пазыцыя многіх натаўскіх краін азначае тое самае: мы іх прымем, а ў выпадку чаго паміраць за Кіеў і Тбілісі будуць … ну вядома хто, тыя ж, хто і заўжды.

Тут, дарэчы, варта прыгадаць, што адным зь першых крокаў «аранжавых» трыюмфатараў 2004 году стаў вывад украінскага кантынгенту з Іраку. Да апэрацыі ў Іраку можна ставіцца па-рознаму, але амэрыканскі ўрад лічыць яе важнай, вартай таго, каб яго салдаты гінулі за Багдад. Пры гэтым цяпер далёка ня толькі амэрыканскі ўрад разумее, што калі амэрыканцы зараз выйдуць з Іраку, то наступствы гэтага будуць велізарнымі для ўсясьветнай бясьпекі.

Віктар Юшчанка і Юлія Цімашэнка вывелі ўкраінскі кантынгент з Іраку, паказаўшы, што ўкраінцы не гатовыя гінуць за Багдад. Добра, але як жа цяпер патрабаваць ад амэрыканцаў гарантый бясьпекі? Украінцы за Багдад не гатовыя, а амэрыканцы за Кіеў павінны? Ды яны што, наняліся?

Пра гэта, дарэчы, ішлі спрэчкі яшчэ на пачатку стварэньня НАТО – той факт, што ЗША зьяўляюцца канчатковай гарантыяй бясьпекі, псыхалягічна ператвараецца ва ўпэўненасьць, што яны – адзіная гарантыя бясьпекі: яны лідэр, хай і ваююць, хай плацяць за гэтае лідэрства.

На жаль, спалучэньне на бухарэсцкім саміце тэмы Грузіі і Ўкраіны з тэмай Афганістану паказала, што перасьцярогі амаль 60-гадовай даўніны былі зусім ня марныя.

Юры Дракахруст

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015