Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Что такое либеральная Беларусь XXI века?
читать похожие материалы

цитата:
Если рабы будут ждать свободы до тех пор, пока они не поумнеют, ждать придется долго
Т. Маколей
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Проекты:
Видеотека
видеоролики и фильмы
Информатор
информационные дайджесты в PDF
«Беларусы.ЕУ»
Cайт для мониторинга акций оппозиции.
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
9 10 13
18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

Пазіцыя Трэцяга Шляху: БНР і беларуская дыяспара


03/25/2008 - 02:51 / Трэці Шлях

Пазыцыя: Беларуская народная рэспубліка, створаная 25 сакавіка 1918 года, зьяўляецца першай зь беларускіх дзяржаваў, якая дэкляравала дэмакратычны канстытуцыйны лад, а не манархію , а таксама тым фактарам, які вымусіў камуністаў стварыць федэратыўную беларускую рэспубліку з фармальнымі рысамі наднацыянальнага ўтварэньня. Беларусь менавіта ад таго моманту несупынна зьяўляецца дэ-юрэ самастойным суб'ектам міжнароднага права: спачатку як БНР, потым як БССР, цяпер - Рэспубліка Беларусь Нягледзячы на кароткую гісторыю існаваньня БНР адыграла значную ролю ў станаўленьні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Рада БНР сёньня зьяўляецца альтэрнатыўным культурным нацыянальным цэнтрам для беларусаў і да моманту дэмакратычных перамен у Беларусі павінна працягваць актыўна абараняць беларускія нацыянальныя інтарэсы, культуру і гісторыю як у Беларусі, так і за яе межамі.

Беларуская дыяспара сёньня — гэта мільёны беларусаў па ўсім сьвеце. Гэта вялізная міграцыйная рэзэрва, крыніца інвестыцый і кваліфікаваных адмыслоўцаў для сваёй краіны, прылада абароны беларускіх нацыянальных інтарэсаў за мяжой, зона захаваньня беларускай нацыянальнай гісторыі і культуры. Беларуская дыяспара можа і павінна граць больш прыкметную ролю ў працэсе дэмакратызацыі сваёй краіны, у тым ліку шляхам уплыву на існуючую ўладу і дэмакратычныя сілы з мэтай прытрымліваньня імі прынцыпаў дэмакратыі, права, захаваньня нацыянальнай культуры, мовы, гісторыі. Акрамя таго, наша дыяспара абавязаная згуртавацца на аснове такіх базавых каштоўнасцяў як дзяржаўная незалежнасьць, культура, мова, гісторыя, дэмакратыя і рынкавая эканоміка Беларусі. Гэта дасць магчымасць пераадолець у пэрспэктыве тыя канфліктныя лініі падзелу і тую слабую нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў за мяжой, што мы маем зараз.

Беларуская народная рэспубліка
Дзяржаўная пазыцыя адміністрацыі Лукашэнкі ў дачыненьні да БНР сёньня простая – гэта калабарацыянісцкае ўтварэньне нямецкай акупацыйнай адміністрацыі, якое не аказала прыкметнага ўплыву на беларускую нацыю і ў афіцыйным дыскурсе прынята зьвязваць нашу дзяржаўнасьць толькі з абвяшчэньнем БССР. Тым ня менш, гэтая пазыцыя не адлюстроўвае аб'ектыўную гістарычную рэальнасьць і не адказвае інтарэсам беларускай нацыі.

Станаўленьне БНР адбывалася ў вельмі цяжкіх умовах. Нашу краіну перасякала лінія фронту сусьветнай вайны, на яе тэрыторыі размяшчаліся войскі варожых нам краін – Расіі і Нямеччыны, якія ваявалі адзін з адным. Беларусы ўжо панесьлі вялізныя людзкія страты, эканоміцы і інфраструктуры вайной была нанесена цяжкая шкода. Акрамя таго, мараль і сьвядомасьць людзей знаходзіліся пад актыўным уплывам камуністычнай прапаганды, у краіну пранікалі бальшавіцкія ідэі, якія знаходзілі свае пажыўное асяродзьдзе ў вайсковых шэрагах і маргіналізаваным насельніцтве. Пры гэтым ідэі беларускай нацыянальнай культуры, мовы і дзяржаўнасьці не знайшлі шырокай падтрымкі ў насельніцтва з прычыны імперскай палітыкі Расіі і непрацягласьці перыяду нацыянальнага адраджэньня.

У гэтых умовах, нягледзячы на тое, што ініцыятары БНР дапусцілі шэраг стратэгічных і тактычных пралікаў, актыўная дыпляматычная дзейнасць і арганізацыя беларускага войска прымусілі суседзяў лічыцца з воляй беларусаў на самавызначэньне. У Савецкай Расіі гэта вылілася ў абвяшчэньне БССР, што ў выніку дало беларусам інстытуцыянальную магчымасьць стаць у 1991 незалежнай дзяржавай. Таму сёньня, улічваючы значнасьць БССР, мы павінны весьці гісторыю нашай сучаснай дзяржаўнасьці ад Беларускай Народнай Рэспублікі, прызнаючы ў якасці яе прадстаўніка раду БНР у выгнаньні.

Беларуская дыяспара
Беларуская дыяспара прыкметна адрозніваецца ад шэрагу дыяспар нашых суседзяў, напрыклад, украінцаў, палякаў, а таксама ад габрэйскай дыяспары. Беларусы замежжа ўяўляюць сабою напластаваньні-злепкі самога беларускага грамадзтва розных пакаленьняў. Дыяспары ўласцівыя хуткая страта роднай мовы, нізкая нацыянальная ідэнтычнасць, адсутнасць групавых інтарэсаў і як вынік — згуртаванасьці. Гэтыя працэсы паскараюцца асабліва сёння, калі старэйшае пакаленьне пасьляваеннай эміграцыі сыходзіць, а маладое пакаленьне, выхаванае ў СССР або ў Рэспубліцы Беларусь, у большасьці сваей не матываванае або не мае магчымасьці заставацца беларусамі за межамі сваёй Радзімы.

Праблемы беларускай дыяспары падобныя да праблем беларускага грамадзтва. Гэта раздробненасць і часам адкрытая варожасьць паміж групамі беларусаў у дыяспары, і па лініі рускамоўныя, беларускамоўныя, і па лініі хваль міграцыі, і па лініі за Лукашэнку або супраць.

Мы не можам пагадзіцца з такім становішчам рэчаў. Моцная дыяспара можа граць крытычную ролю ў падтрымцы сваёй краіны. Так, напрыклад, амэрыканскі ірляндзкі бізнэс быў слупом так званага «ірляндзкага эканамічнага цуду», дыяспары балтыйскіх краін і Польшчы зрабілі вельмі шмат для таго, каб вырваць свае народы з-пад уплыву СССР, нават у выпадку з Косава – менавіта пазыцыя албанскага лобі ў ЗША шмат у чым вызначала амэрыканскую стратэгію падтрымкі косаўскай незалежнасьці. А што зрабіла беларуская дыяспара для сваёй краіны? Ці валодае яна сёньня такімі магчымасьцямі для ўплыву, якія могуць вызначыць дэмакратычную будучыню Беларусі і яе нацыянальную незалежнасьць. Так, пры правільнай пастаноўцы пытаньня такія магчымасьці ёсць.

Сытуацыю, якая склалася, можна і трэба змяніць, бо ў дыяспару прыйшло маладое энэргічнае пакаленьне беларусаў з нацыянальнай самасьвядомасьцю і жаданьнем зрабіць сваю Радзіму нармалёвай еўрапейскай дэмакратычнай краінай. Таму пазыцыя Трэцяга Шляху простая. Падтрымаць працэс сумеснай працы гэтага пакаленьня дыяспары, яго ўзаемадзеяньне са старэйшым пакаленьнем, культурнай нацыянальнай элітай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі з мэтай стварэньня агульнай плятформы адстойваньня нацыянальных інтарэсаў і захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў.

"наша дыяспара

"наша дыяспара абавязаная згуртавацца на аснове такіх базавых каштоўнасцяў як дзяржаўная незалежнасьць, культура, мова, гісторыя, дэмакратыя і рынкавая эканоміка Беларусі"
Са многім згодная, але вельмі не люблю, калі мне кажуць, што я штосьці камусьці АБАВЯЗАНАЯ.

Акрамя таго,

Акрамя таго, мараль сьвядомасьць людзей знаходз л ся пад акты ным уплывам камун стычнай прапаганды, у кра ну пран кал бальшав цк я дэ , як я знаходз л свае пажы ное асяродзьдзе вайсковых шэрагах марг нал заваным насельн цтве.

Будет вам известно ,что эти идеи поразили потом и Германию,Италию и во Франции были коммунисты но Камунизма там не было ни когда!

Пры гэтым дэ беларускай нацыянальнай культуры, мовы дзяржа насьц не знайшл шырокай падтрымк насельн цтва з прычыны мперскай пал тык Рас непрацягласьц перыяду нацыянальнага адраджэньня.
Да да,виновата Россия конечно она, не наш же народ)))))))))))))

Вывод:История рассудила,победил сильнейший!

Лично я на дешёвую агитацию БНФ не поведусь!

Вестись на

Вестись на любую агитацию не надо. Надо думать мозгами и фактам в лицо смотреть. Тогда все будет очевидно.

А

А рада БНР во главе с Ивонкой Сурвилой? Может с ними работать в тесной связи? Объединить усилия?

гэта варта

гэта варта рабіць, трэба яднаца вакол Рады БНР як сымбаля

Няма пытання,

Няма пытання, мы ў добрых адносінах с Радай. Але ж асноўнае - яны за нас нашую справу ня зробяць, таму трэба актыуна самім працаваць с нашымі аднагодкамі.

Позиция правильная

Позиция правильная, но работа Вас ждет очень кропотливая.

Да, работы

Да, работы очень много, согласен. Но кому-то надо ее делать.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015