Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Найбольш частай вонкавай прычынай шчасьця аднаго чалавека зьяўляецца глупства іншага, бо няма такога спосаба раптоўна дасягнуць вялікага посьпеху, як скарыстаўшыся памылкамі іншых людзей.
Фрэнсіс Бэкан
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« октябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Эпоха неабвешчаных войн


03/22/2008 - 14:40 / n-europe.eu

Вайна супраць Калюмбіі, да якой у пачатку сакавіка пачалі былі рыхтавацца Вэнэсуэла і Эквадор, пакуль канфлікт ня быў вырашаны мірным шляхам, нагадала пра асаблівасьць сучаснай сусьветнай палітыкі, якая адрозьнівае міжнародныя стасункі сёньня ад стасункаў хоць бы ў зусім нядаўнім мінулым.

Гісторыя поўніцца войнамі, войнамі паміж дзяржавамі. Каралеўствы супраць княстваў, рэспублікі супраць імпэрый. Князі, султаны, соймы і сэнаты - дзяржавы на працягу ўсяе гісторыі стала мабілізоўвалі краіны і нацыі на войны памж сабою. І хаця заўсёды існавалі ўзброеныя канфлікты з удзелам ня толькі дзяржаваў як ваюючых бакоў, пад сапраўднымі клясычнымі войнамі звыкла разумець менавіта тыя, якім уласьцівы пэўны акт абвяшчэньня, баявыя дзеяньні і выніковая капітуляцыяя пераможанай дзяржавы.

Гэткая вайна яўляе сабой вусьцішную па сваёй натуры сытуацыю, калі дзяржаўная машына мабілізуецца сама і мабілізуе арганізм цэлае краіны фактычна на зьнішчэньне людзей на падставе іх прыналежнасьці да іншай, варожай дзяржавы. У час такой вайны індывідуальнасьць нівэлюецца да функцыяў баявой адзінкі-жаўнера, яе правы - да абавязаньняў выконваць загады старэйшага па званьню, свабода слова - да прапаганды і ваеннай цэнзуры. Вайна - натуральная стыхія вялікадзяржаўнікаў і этатыстаў усіх гатункаў: калі "айчына ў небясьпецы", дэмакратыя і плюралізм адсоўваюцца на дальні плян альбо ўвогуле робяцца нагодай для абвінавачваньняў у здрадзе.

Глябальная сьвядомасьць амаль 50 гадоў чакала Апакаліпсысу ў выглядзе найбуйнейшай у гісторыі міждзяржаўнай Трэцяй Сусьветнай вайны, паміж блёкамі на чале з СССР і ЗША. Не дачакаўшыся яе, яна, здаецца, дагэтуль падсьвядома жыве ў чаканьні вайны ЗША ці то з Кітаем, ці то з арганізаваным ісьлямскім сьветам. Аднак, відавочна, што з заканчэньнем савецка-амэрыканскай "Халоднай вайны" эпоха гарачых войн такога кшталту ўжо адыйшла ў гісторыю. Цяжка нават сказаць, калі адбылася апошняя на дадзены момант "клясычны" міждзяржаўны ўзброены канфлікт. На дадзены момант у сьвеце ёсьць усяго чатыры афіцыйна абвешчаныя вайны, і ўсе яны фактычна спыненыя: вайна паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі, вайна Сырыі супраць Ізраілю, вайна кантынэнтальнага Кітаю супраць Тайваня. Сюды ж фармальна адносіцца і адсутнасьць з 1945 году мірнага пагадненьня паміж СССР, у асобе яго прававога пераемніка Расеі, і Японіяй.

Ці можна сказаць, што з 1945 году пабольшала цывілізаванасьць сусьветнай палітыкі? Што ў сучасным глябалізаваным сьвеце краінам, пасяджаючым у Генэральнай Асамблеі ААН, зрабілася сорамна ваяваць паміж сабою? Што людзям, якія называюць сябе прэзыдэнтамі дэмакратычных краінаў, зрабілася няёмка і несалідна па-сярэднявечнаму абвяшчаць адзін аднаму войны?

Наўрад ці на гэтыя пытаньні можна даць адназначны станоўчы адказ. Войны цяпер адбываюцца пераважна ў межах аднае дзяржавы, у форме “грамадзянскіх войнаў”, звычайна на міжэтнічнай аснове. Узгадайма Югаславію, Косава, Дарфур, Самалі і тузіны іншых ваенных канфліктаў, што адбыліся на Зямлі ў апошнія пяцьдзясят гадоў і працягваюцца дагэтуль. Ваююць правінцыі супраць цэнтру, прычым ад імя правінцыі часьцяком выступае толькі частка мясцовай эліты, войны вядуцца паміж самімі недзяржаўнымі групоўкамі. Войны вядуцца неабвешчана, па-партызанску, і ў тым ліку таму іх зрабілася значна складаней сканчваць: напрыклад, ці можна лічыць вайну ў Чачэніі скончанай, калі дагэтуль даводзіцца рэгулярна чуць навіны пра баі расейскіх фэдэральных войскаў супраць партызанаў? Зь іншага боку, бываюць выпадкі, калі войны павольна ператвараюцца ў больш-менш цывілізаваную парлямэнцкую барацьбу, як у Паўночнай Ірляндыі і Краіне Баскаў, хаця тут, зразумела, размова пра выключэньні з правілаў.

У міждзяржаўных стасунках пагроза вайны застаецца хіба што дыпляматычным інструмэнтам: скажам, кіраўніцтва Расеі супрацьстаіць пашырэньню NATO не таму, што з боку Паўночнаатлянтычнага блёку існуе рэальная небясьпека вайсковай агрэсіі, а зь меркаваньняў прэстыжу і ад бясьсільля спыніць вызваленьне з-пад свайго ўплыву былых усходнеэўрапейскіх васалаў. Падобная матывацыя была і ў выпадку разыгранай акторамі Чавэсам, Карэа і Урыбэ лацінаамэрыканскай драме, чыёй мэтай хутчэй за ўсё было прадэманстраваць сваю ліхасьць адпаведна вэнэсуэльскаму, эквадорскаму ці калюмбійскаму абываталям.

Рэальныя войны цяпер па-за афіцыйнымі дэклярацыямі і гучнымі імпэратарскімі жэстамі: яны не абвяшчаюцца і не спыняюцца.

Алесь Чайчыц

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015