Акцыя на Кастрычніцкай плошчы – без затрыманьняў
03/21/2008 - 08:30 / Радыё СвабодаУчора, 20 сакавіка споўнілася роўна 2 гады з моманту заснаваньня намётавага лягеру на Кастрычніцкім пляцы ў Менску.
А шостай гадзіне на плошчы пачалася імправізаваная акцыя: сюды прыйшлі моладзевыя актывісты, а таксама ўдзельнікі галадоўкі, якая стартуе сёньня а шостай вечара.
Моладзь патлумачыла журналістам, што гэта будзе эстафэтная галадоўка. Пакуль што ў ёй удзельнічаюць 7 чалавек – браты Скрабцы, Тацяна Ваніна, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Макаеў, – але яны не выключаюць, што да гэтай акцыі далучацца іншыя ўдзельнікі. Галадоўнікі кажуць, што будуць галадаць да тае пары, пакуль ня вызваляць з турмы Аляксандра Казуліна.
Отправить комментарий