|
|
|
Казулін: адваротны бок медаля03/18/2008 - 05:26 Уводзіны.
Улада, якою б яна не была, заўсёды мае антыпод - лічу , што гэта аксіёма, бо заўсёды знойдуцца людзі, якія будуць не згодныя з метадамі і сродкамі кіраваньня, з напрамкамі палітычнага і эканамічнага кіраваньня, з вынікамі таго кіраваньня і інш.
Чалавек, які любымі сродкамі хоча захаваць уласнаю ўладу, безумоўна, ведае аб гэтым, але так сама ён ведае і тое, што яшчэ ні ў каго не атрымлівалася зьнішчыць ўсіх іньшадумцаў. А калі нельга зьнішчыць, то варта хаця б нейтралізаваць: раз’яднаць, перанакіраваць або пераканаць, каб зьменьшыць ці наогул зьвесьці на “не” небясьпеку,выкліканую іх актыўнымі дзеяньнямі.
Апазыцыя, існаваньне якой ні чым не пагражае ўладзе,- не толькі не шкодзіць ўладзе, а, нават наадварот, патрэбна і карысна ёй.
Так а што ж патрэбна зрабіць каб апазыцыя стала карыснай уладзе? Выкарыстоўваецца шмат дзейсных сродкаў:адзін з іх - паставіць кіраваць “адмарозкамі” сваіх людзей. Яны і ў час праінфармуюць “гаспадара” аб плянах і настроях, і дзе трэба прытрымаюць і павядуць куды патрэбна, і самі сябе, а за адно і ўсіх астатніх, дыскрыдытуюць, карацей, створаць малюнак, патрэбны для электарата.
Перыяд першы. Рэктарскі.
Назіраньне першае: …Адкуль, ці, хутчэй, ад каго ты, Саша?
У сувязі з апошніміпадзеямізьвязанымізА.Казуліным, хочаццавыказацьсваёмеркаваньнепраягоролюўсупрацьстаяньніапазыцыя-ўлада.
Чалавек гэты,на мой погляд, ўзнік зь не адкуль і стаў, як кажуць, публічным чалавекам, пасьля таго, як замяніў сабою папярэдняга рэктара БДУ.Адукаванага, дзейнага, але ня вельмі “правільнага” і, як я мяркую, зьнятага са сваёй пасады спецыяльна пад Казуліна.
Студэнства ва ўсе стагодьдзі і ва ўсіх краінах з’яўлялася носьбітам і рассаднікам вальнадумства, і каб кіраваць гэтай стыхіяй і ўтаймоўваць яе патрэбны асабістыя людзі (пажадана дэсантнікі, хоць і былыя).
Навукоўцы так сама бываюць розныя – ёсьць адораныя Богам талентам і здольнасьцямі, ёсьць і аўтары дысэртацый пра “мамантаву сьвіньню”. Шчыра прызнаюся, не ведаю, якім навукоўцам быў спадар Казулін, але ўпершыню ўбачыўшы яго па БТ, калі ён вадзіў прэзідэнта па калідорах БДУ, і ў час размовы нават пагойдаўся на нейкай гойдалцы, я сабе падумала, што твар новага рэктара яксьці ня дужа зьнявечаны інтэлектам…
Назіраньне другое: Ці парушаюць рэктары законы?
У апошнія дні перад выбарамі ў верасьні 2001 года мне здарылася быць на чыгуначным вакзале Менска. Мяне ўразілі вялікія чэргі якія ўтварыліся студэнтамі з’язджаючымі дамоў пасярод тыдня. Стала пытацца - чаму? А як жа галасаваньне? Чаму не будуць удзельнічаць?( тады я яшчэ верыла ўмагчымасьць выбару)…
У адказ пачула, што рэктар БДУ, тады гэта быў ужо Казулін, вымусіў студэнтаў прагаласаваць датэрмінова!
Узьнікае пытаньне, і ў тым ліку да Казуліна-рэктара: “Ці ведаў высокаадукаваны рэктар, што такім чынам ён парушае закон? Калі ведаў, то навошта, зь якой мэтай ён гэта рабіў?
А наступным пытаньне да разважаньня: “Калі чалавек сьвядома парушыў закон адзін раз, хто можа даць гарантыю, што не будзе рэцэдыву?
Аднаго парушальніка мы ўжо маем, а толькі дурні не вучацца на сваіх памылках.
Пасля выбараў Казулін непрыкметна зьнікае з пасады. Ён перастае быць на
віду, як раз да таго часу пакуль яго паслугі не спатрэбяцца зноўку…
Перыяд другі. Прарыў у палітыку.
Другі раз гэты чалавек нагадаў аб сабе напярэдадні новых выбараў, зноў ўзьнікшы з неадкуль і з поўнымі кішэнямі грошаў. Ён вырашыў падацца ў прэзыдэнты, і тут жа зноў зрабіў “добрую справу” – выкарыстоўваючы грошы невядомага паходжаньня ( і праспала, і не запытала ў яго: “АДКУЛЬ ГРОШЫ, САША?”) фактычна зьнішчыў адну з самых моцных партый, падзяліўшы яе на дзьве паловы, якія пасьля выбараў старшыні сталі ўжо не дзеяздольнымі і да выбараў прэзідэнта не здолелі ўзнавіцца і стаць на нешта здатнымі. Ведаю, што сапраўдныя партыйцы маральна вельмі пакутвалі ад гэтага факту.
Таму ўзьнікае чарговае пытаньні :“Дзеля чаго Казуліну была партыя? І чаму ён, такі самастойны, прыйшоў на гатовае? Чаму не стварыў сваё?”
Дарэчы, аб гатовым : ці не для таго быў пасаджаны Статкевіч, каб вылучыць месца для новага “маладога, дзейнага палітыка” пляцовачку разгрэбсці?
Перыяд трэці. Выбары.
Малады палітык прыйшоў неўтаймаваны, што зробіш дэсантныя гены … Вось ён ўрываецца на “Усенароды сход”- твар чырвоны, сам актыўны…
Народ які вагаецца за апазіцыю ці за старую ўладу яму быць, паглядзеўшы на такое ( дарэчы, неаднаразова прасмакавана па БТ) памеркаваў што старая улада неяк спакайней і нават выхаваней. У таго хто “не любіў” апазіцыю з’явіўся сапраўдны козыр, якога раней не было: “ Паглядзіце які жах!”. Дыскрыдытацыя? – мяркую што безумоўна.
Тая частка людзей, якія рэакцыйна настроеныя далучыліся да “буйнага” палітыка перастала быць небясьпечнай для ўладаў, бо стала кіруемай, але небясьпечнай для самой апазыцыі , бо стала моцнай дыскрыдытуючай сілай. І зноў зьяўляецца пытаньне: Якая ж сапраўдная мэта магла быць у скандала, здарыўшагася “ў палацы”?
А потым зноў скандал! Неякасныя подпісы! Казулін! Правакацыіі ў бок Мілінкевіча – маўляў, будзе за подпісы плаціць.
“Як Казулін, хочам як Казулін , чаму не як Казулін?”- і пайшлі разборкі, справакаваныя не без удзелу дысантніка і ў Гомелі, і ў Рагачове, і ў Бабруйску.Перабіў сваімі матэрыальнымі магчымасьцямі, адолеў Мілінкевіча. Адкуль грошы, Саша? І навошта скандалы? Дыскрыдытаваць?
Наступнае “шоў”- тэлевыступ. Сьмела? Ды не. Хамства. Ці сказана там было штосьці новае? Здаецца,толькі тое, што і апазіцыянер і просты грамадзянін меў магчымасьць прачытаць у прэсе незалежнай або ў інтэрэце.
А праграма нутам “ніякая”, але ж хто слухаў тую праграму? Якая праграма, навошта яна, калі зноў скандал! ?
Хаця ж частка насельніцтва, якая не былі здольныя ўспрыняць праграму слых, але кіраўніцтва старое адчулі на карку і імкнуліся нешта змяніць, адгукнуліся на смеласць “маладога палітыка” –маўлялі, наш чалавек!
Перыяд чацьвёрты. Фарс пасьля фарса.
Нарэшце, паводзіны пасля выбараў. Сьведчыць мой сын, на той час семнадцацігадовы хлапчук, які ўсю самую цяжкую, самую халодную і,як я лічу, самаю страшную ноч адстаяў у ачапленьні будучага намётавага мястэчка : “ Мам, а Казулін такі здраднік! Ведаеш што зрабіў ? Падыйшоў да сваіх, якія стаялі побач са мной і сказаў: “Всё снимаемся, уходим отсюда, больше нам тут нечего делать!” ( мой сын чуў гэтыя словы на ўласныя вушы). И ведаеш, мама, зьвёў такі, паразіт, з плошчы чалавек 30, а нас там і так мала было.” Той , хто быў на плошчы ў гэты час, і застаўся пасля, падцьвердіць мае словы.
Які выдатны выбарачны падыход да праяваў мужнасьці. А вось цікава: барацьба за дэмакратыю- гэта велічыня пастаянная ці мае перапынкі на абед, або доўжыцца толькі да трох гадзінаў ночы? А можа яна наогул не патрэбна? Цікава, аб чым думае чалавек, мужчына, былы дэсантнік, калі пакідае ў небяспечных ўмовах суайчыннікаў,у большасьці моладзь, якіх сам жа туды і зазваў?
Цікава як спалося Казуліну ў тую ноч? І куды зьнік публічны чалавек Казулін аж да 25 сакавіка? Чаму больш ні разу не прыйшоў да нас на плошчу? Ці гэтыя пяць дзён дэмакратыя не патрэбна была?
З’явіўся ён толькінамітынгарганізаваныМілінкевічам.
І зноў жа:“Чаму свой мітынг не арганізаваў, Саша? Чаму зноў на чужое паквапіўся?” Так, людзі прыйшлі- ў іх гора : дзеці, родныя, блізкія,сябры ў турме, людзі не ведаюць, што рабіць, як вызваліць, чым дапамагчы? І тут ты сьмелы , адважны, але чамусці вельмі нагадваючы папа Гапона, стаў заманьваць арганізаваны натоўп на рэжымны аб’ект. Заўважце, не па-аднаму запрасіў сабрацца там паціху і нечакана ўзнікнуць, а скіраваў людзей ў канаву, ў западню, туды, дзе лягчэй за ўсё іх затрымаць і зьбіць.
Я не жыхарка Менску і хачу запытацца, а што другога шляху да Акрэсціна не было? А яшчэ яне служыла ў арміі, тым больш дэсантнікам, але зьбіраючыся весці людзей небясьпечным шляхам, маючы на руках такі сродак сувязі, як мабільны тэлефон абавязковаб выслала па ўсім шляху развеку са сваёй каманды, каб паведамілі дзе іў якой колькасці чакае небясьпека.
Але дэсантнікаў, якія збіраюцца кіраваць краінай, мабыць не вучаць ні стратэгіі, ні тактыцы.Навошта нам такія недальнабачныя, хоць і вельмі смелыя кіраўнікі?
Перыяд пяты(не скончаны). “Сижу за решёткой в темнице сырой…”
Хтосьці можа мяне папракнуць, і каму хочацца- зрабіце гэта, што я жорсткая, бессадэчная – чалавек ў турме,а я…а я лічу, што за тое што былі зьбіты, скалечаны людзі і іх лёсы, віна не толькі Паўлючэнкі, але і на сумленьні спадара Казуліна, які, можа дзеля правакацыі,а можа і ў парыве ўласных амбіцыяў павёў людей “на барыкады” . Толькі пытаньне, ці меў ён на гэта хоць якоясьці права?
Вось цікава, можа хто дзе чуў, ці чытаў пра тое, што вось сядзеў чалавек побач з Казуліным, потым выйшаў і распавёў як ён там?
Калі сядзеў 15 сутак Мілінкевіч, то за гэты час выйшла некалькі чалавек, распавялі, што зь ім сядзелі.
І, што цікава, ні хто з тых ў каго пытала так сама нідзе з такой інфармацыяй не сутыкаўся. .Дык дзе ж, ў якім месцы Віцьбы утрымліваецца герой? Ці за гэты час ніхто з сядзельцаў не выйшаў, ці яны падпіску даюць “о неразглошении”? …
Яшчэ можна папракнуць мяне, што ў чалавека гора, а я яго цынічна папракаю.Але не ведаю, што больш цынічна: мае разважанні ці спэкуляцыя на смерці роднага чалавека, смерці маці ці жонкі?
Нешта раней нідзе не чытала, не сустракала асабіста дачкі Казуліна ў якасці барацьбіткі за свабоду, пакуль не памерла ў яе матуля, а потым ўжо мітынг, дарэчы ў той жа дзень, што і ў прадпрымальнікаў, чамусьці – пытаньне пакіну на адкрытае абмеркаваньне.
Заключэньне.
Як ужо, напэўна, усе здагадаліся, я хачу выказаць меркаваньне, што спадар Казулін - праэкт нашага “роднага” КДБ,прытым праэкт, створаны з пэўнай мэтай : дэскрэдытаваць, раз’яднаць, а потым і перамагчы той і так не вельмі моцны і не вельмі страшны апазіцыйны рух. І грошы ў яго не расейскія, як меркавалася( дарэчы ў Расею з’ездзіў неяк вельмі не шмат, ды і езьдзіў неяк пафасна-карцінна), а хутчэй за ўсё нашыя, мясцовыя грошы.
Галоўнае пытанне да мяне, навошта я пра Казуліна такія рэчы распавядаю ў такі час калі ўсе яму спачуваюць, навошта пачынаю выглядаць невыгадна жорсткай, невыхаванай цынічнай.
Адказваю:эканамічна і палітычна ўладам становіцца ўсе цяжэй, жыцьцё людзей вельмі заўважна пагоршылася і ёсць тэндэцыя далейшага пагаршэньня, прагназуецца павелічэнне незадаволенага насельніцтва, нельга гарантаваць, што незадаволенасць не вырвецца на вуліцу. І таму Гапон спатрэбіўся зноў?
Раптоўнае вызваленьне палітвязьняў дазволіла крычаць пра лібералізацыю, пра ціск з Захада( нешта раней як не ціснуў, а сядзелі як сядзелі,а тут на табе, раптам папужаліся).
Глупства, спадарства, бо выпусьцілі іх, сапраўдных, каб не было такм незвычайным з’яўленне Казуліна. Бо пабачыце, герой і пакутнік хутка з’явіцца. І,як я мяркую, прынясе яшчэ нямала рашчараваньняў апазыцыі, а можа нават і гора людзям.
Як мне здаецца ўжо праглядаюцца наперадзе зьмены, таму і заклікаю да аднаго: Суайчыньнікі,нам трэба рушыць наперад- да дэмакратыі,але нам трэба думаць за кім ісьці. А калі хтосьці вырашыць весьці людзей, то няхай не забудзе пра адказнасьць за іх!
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий