Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва
читать похожие материалы
цитата:
Каб жыць – умей перамагаць.
Іаган Гётэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« май 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 3
7 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Прафсаюзы – саюзы прафэсійных злачынцаў


03/16/2008 - 03:47

Апошнім часам я сустрэўся з такім каментаром: “гаспадарка павінна служыць грамадзтву, а не наадварот. Калі гаспадарчая сыстэма не спрычыняецца да развіцьця грамадзкасьці – трэба яе зьмяніць”.

Вельмі цікава. Колькі ж бязглузьдзіцы можна ўпіхнуць у адзін сказ.

Перад усім, што значыць: “Гаспадарка павінна служыць грамадзкасьці?” Што такое “гаспадарка” адукаваныя чытачы і эканамісты больш-менш разумеюць; але што такое “грамадзтва”? Што такое “павінна служыць?”. Калі “грамадзкасьці” – значыць сёняшнім грамадзянінам Беларусі – дык калі “гаспадарка” паслужыць ім так, што ўсё прап’юць і праедзяць, не пакінуць дзяцей, і памруць з абжорства – дык зможам мы сказаць, што “гаспадарка паслужыла грамадзкасьці”? А можа наадварот?! У Асьвеньціме амаль не было сьмерці на скутак інфарктаў, а ўжо напэўна на скутак абжорства – а можа гаспадарка Пол-пота выдатна паслужыла Кхмэрам – не толькі Чырвоным?

Я не сьцьвярджаю, што сказ “гаспадарка павінна служыць грамадзтву, а не наадварот” не праўдзівы – сьцьвярджаю, што ён ня мае сэнсу і амаль таксама глупы як сказ “Лепш быць, чым мець”, або яшчэ больш дурны.

Па-другое: сыстэма павінна спрычыняцца да “разьвіцьця грамадзкасьці”. А што гэта такое “грамадзкае разьвіцьцё”? Ці ў ЗША ў XVIII i XIX стагодзях не было разьвіцьця грамадзкасьці? Я лічу, што было. Ці зараз у ЗША і Эўропе мы маем “разьвіцьцё грамадзкасьці”? Я лічу, што толькі ў тым сэнсе, у якім мы можам сказаць, што ў хворага хутка разьвіваюцца новыя, энэргічныя клеткі... пухліны (рака).

Зараз наша (а больш дакладна: ужо не наша) цывілізацыя знаходзіцца ў стане заняпаду, неўстанна скурчваецца – што мы бачым хаця б па колькасьці дзяцей (дэмаграфічны крызіс) і заніку экспансыі.

Менавіта прафсаюзы асацыіруюцца хутчэй з другой фазай, з фазай заняпаду – а не з фазай разьвіцьця. Амерыканскія піянеры прафсаюзаў не закладалі! У дадзеным выпадку каб мы разагналі прафсаюзы на ўсе чатыры бакі, гэта спрычынілася б да “разьвіцьця грамадзкасьці”

Прафсаюзы трэба разагнаць з некалькіх прычынаў. Пералічу некалькі агульна меньш вядомых:

1) Прафсаюзы агулам складаюцца з леньцяеў. Добры працаўнік ведае, што працу заўжды знойдзе, не патрабуе аховы перад увальненьнем – а таму не мае ахвоты траціць сваіх цяжка запрацаваных грошаў на чалецкія ўзносы, траціць час на сходы – і каб ставіліся да яго так сама як да калегі – гультая. Таму прафсаюзы рэпрэзэнтуюць інтэрэсы кепскіх або сярэдненькіх працаўнікоў. І імкнуцца да таго, каб у працы асабліва не напрацавацца...

2) Прафсаюзы асамль заўжды супраць інавацыйнасьці. Прафсаюз машыністаў не дапусьціць ліквідацыі чыгункі, хоць трэба было б даплочваць да яе міліёны – і заменай яе аўтобусамі. Тэарэтычна месцаў працы за рулём аўтобусаў будзе больш – але, па-першае, трэба было б перакваліфікавацца; а па-другое, больш важкае: вадзіцелі аўтобусаў не плацілі б унёскаў у Прафсаюз Машыністаў. Таму Прафсаюз Машыністаў заўсёды будзе супраць. Калі б у XVIII стагодзі істнавалі прафсаюзы лакіроўшчыкаў, каладзейшчыкаў, стальмахшчыкаў, карэтнікоў, фурманшчыкаў ігд. дык яны б не дапусьцілі да ўтварэньня чыгункі, якая адабрала ім столькі месцаў працы.

3) І самае галоўнае: прафсаюзы павадуюць тое, што мы трапляем у пастку "Дылемы Вязьня". Прафсаюз партных дабіўся прыбаўкі (да якой дзяржава далічвае падатак). Прафсаюз сталяроў таксама дабіўся прыбаўкі (да якой дзяржава таксама далічвае падатак) Пасьля чаго партны ідзе набыць стол – і выдае на яго ўсю тую прыбаўку плюс падатак. Сталяр ідзе набыць вопратку – і тое самае. Абодва прафсаюза перакананыя, што зрабілі для сваіх чальцоў добра – а то, што пасьля працы яны страцілі яшчэ больш (бо нагадаю, да прыбаўкі на цэну быў далічаны дзяржавай падатак). Але нехта скажа, штогэта ўжо не віна прафсаюза. Прафсаюзы дзейнічаюць толькі ў працы!

Зарабіла толькі сацыялістычная дзяржава на далічаным падатку ад сталяра і партнога. Гэта тлумачыць чаму сацыялістычныя дзяржавы так любяць прафсаюзы, усё з імі вырашаюць, раяцца ў іх (замест таго каб пільнаваць інтарэсу спажыўца, а лепш вогуле не ўмешвацца ў рынкавыя адносіны).

Менавіта дзеля нас – спажыўцоў (колькасьць якіх у тысячы разоў большая чым усіх прафсаюзаў) – прафсаюзы трэба разагнаць, іх лідараў пасадзіць і асудзіць за анты-дзяржаўную, а дакладней – анты-грамадзкую дзейнасьць і гаспадарчы сабатаж, каб быў прыклад для наступных – і адразу памілаваць і выпусьціць, бо ж глупец не ведае, што чыніць...

Амбасадар Кроў

Жыве лібэралная дэмакратыя

Поўная кансэрватыўная бздура! Спадзяюся, што такія погляды будуць у новай Беларусі маргінальнымі. Абыйсьціся без прафсаюзаў можна было б калі б працадаўцы ня мелі сталай тэндэнцыі "эканоміць" на заробках зусім неабавязкова благіх працаўнікоў, а таксама на бяспецы працоўнага месца і экалёгіі. Я не кажу ўжо пра такія здабыткі прафсаюзнага і іншых сацыяльных рухаў , як усеагульная сярэдняя адукацыя і доступ да медычнай дапамогі; пазбаўленне працадаўцаў права на поўнае бязмежжа ў дачыненні да работніка (у мяне сёння благі настрой - звольнены)вымушэнне іх плаціць выхадную дапамогу звольненым, калі прычынай звальнення не было парушэнне кантракту з боку працаўніка...і г.д. А я дарэчы таксама лібэрал. І шаноўнаму аўтару з аднадумцы раіў бы хаця б у той вікіпедыі паглядзець артыкул "Liberalism", а то тоясьняць лібералізм з яго самай адыёзнай плыньню, а потым розныя лукашысты-маскавіты атрымліваюць усе падставы для таго, каб пужаць усіх і ўся лібералізмам.

PS іншая справа,

PS іншая справа, што ў свой час прафэсійныя зьвязы аб'ектыўна паслужылі інструмэнтам для ўсьведамленьня працаўнікамі сваёй гэткай суб'ектнасьці. Але ж нельга пераходзіць мяжу і прэсаваць працадаўцаў (як і працадаўцы не павінны прэсаваць працаўнікоў). Усё павінна быць абгаворана ў працоўным кантракце, падпісаным абодвума бакамі

Баўтрамей

Глядзіце, якая

Глядзіце, якая пастаноўка фразы: "калі б працадаўцы ня мелі сталай тэндэнцыі "эканоміць" на заробках зусім неабавязкова благіх працаўнікоў, а таксама на бяспецы працоўнага месца і экалёгіі"

працоўныя адносіны - гэта раўнапраўныя адносіны абмену: адзін суб'ект мае ўласную працоўную сілу, а другі - грошы. Сыходзіць трэба менавіта з гэтага.

Прафэсійныя зьвязы - гэта элемэнт аднаго суб'екта, каб выкручваць рукі другому, каб выбіваць зь яго больш грошай, чым ён быў бы гатовы даць аб'ектыўна за тую працу.

Не падабаецца праца - звальняйцеся і знайдзіце іншую альбо вазьміце крэдыт і займіцеся ўласным бізнэсам - гэткі лад мысьленьня павінен быць. Ніхто нікому нічога не абавязаны

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015