АГП збіраецца правесці партыйны з'езд на Кастрычніцкай плошчы
03/14/2008 - 03:47 / ЕРБУ Беларусі становіцца традыцыяй, калі атрымаць памяшканне для правядзення з'езда апазіцыйнай партыі магчыма, толькі напалохаўшы ўладу магчымасцю збору дэлегатаў на Кастрычніцкай плошчы.
Так было падчас падрыхтоўкі апошняга з'езда Партыі БНФ. Цяпер жа і Аб'яднаная грамадзянская партыя не можа знайсці ў Мінску памяшкання для правядзення з'езда, прызначанага на 20 красавіка.
Паводле прэс-службы АГП, атрымана ўжо больш за дзесяць адмоваў з розных установаў сталіцы. Старшыня партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што ў такой сітуацыі партыйцам засталося звярнуцца асабіста да Аляксандра Лукашэнкі. Калі і ён не дапаможа, дэлегатам давядзецца засядаць... на Кастрычніцкай плошчы.
Отправить комментарий