|
|
|
У Полацку знайшлі рэшткі будынкаў XVII стагоддзя03/10/2008 - 23:49 / ЕРББеларускія археолагі знайшлі каля Полацкай езуіцкай калегіі рэшткі будынкаў і збудаванняў XVII стагоддзя. Пра гэта паведамілі ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук. Сярод знаходак таксама фрагменты керамікі і прылады працы, якія датуюцца XVII стагоддзем. Вывучэнне сабраных прадметаў дазволіць атрымаць больш дакладныя звесткі аб арганізацыі побыту насельніцтва Полацку гэтага перыяду. У цэлым археалагічныя даследаванні дапамагаюць не толькі атрымоўваць інфармацыю аб жыцці нашых продкаў, але і вызначаць шчыльнасць іх селішчаў, а таксама заканамернасць іх распаўсюджвання па тэрыторыі краіны. Акрамя таго, атрыманыя звесткі выкарыстоўваюцца пры вывучэнні асаблівасцяў фармавання гісторыка-геаграфічнага ландшафту розных рэгіёнаў Беларусі. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Отправить комментарий