|
|
|
Дэкларацыя I Кангрэсу новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША03/10/2008 - 02:27 ДЭКЛАРАЦЫЯ 03.03.2008 Талін, Эстонія Мы, прадстаўнікі новага палітычнага пакалення беларусаў, якія пражываюць у краіне ці воляю лёсу апынуліся за яе межамі, поўныя цвёрдага жадання рашуча змагацца супраць аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі ў імя абароны суверэнітэту Беларусі, нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры нашага народа, дэмакратызацыі нашай краіны і лібералізацыі эканомікі, заяўляем. Вырашэнне праблемы дэмакратызацыі Беларусі магчымае толькі ў выніку з'яўлення новага адказнага пакалення маладых лідэраў нашай краіны, якія змогуць выкарыстаць пазітыўны досвед нашых папярэднікаў, эфектыўна і дынамічна развіць яго, узбагаціўшы новымі падыходамі і свежымі ідэямі. Вольная і дэмакратычная Беларусь – гэта нашая будучыня, нашая краіна, у якой мы жадаем жыць, працаваць і рэалізоўваць сябе. Для нас асабліва сімвалічна, што мы аб'ядноўваемся ў год 90-годдзя абвяшчэння першай беларускай нацыянальнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы паважаем памяць яе стваральнікаў і гатовыя здзяйсняць іх мары аб сапраўды незалежнай і суверэннай Беларусі. Мы заснавалі міжнародную ініцыятыву-сетку, якая створана на прынцыпах плюралізму, прафесіяналізму, інавацыйнасці мыслення і дзеянняў, смеласці і шырыні поглядаў, вольную ад паражэнчай псіхалогіі. Мы гатовыя прапанаваць якасна новыя падыходы і метады барацьбы з аўтарытарным рэжымам у Беларусі, а таксама ўзяць на сябе адказнасць за стварэнне платформы эфектыўнага і грунтуючагася на даверы ўзаемадзеяння паміж беларусамі, што прыналежаць да розных групаў, партый, арганізацый і ініцыятываў. Валоданне сучаснымі медыя-, PR-, арганізацыйнымі і камунікацыйнымі тэхналогіямі дазваляе нам выходзіць на новыя мэтавыя групы, вырашаць актуальныя для Беларусі задачы і знаходзіць адэкватныя адказы на складаныя выклікі. Нашая праца ўжо прыносіць пэўныя вынікі, і мы маем выразную праграму дзеянняў. Падтрымка нашых ініцыятываў міжнароднай супольнасцю дасць магчымасць пашырыць маштабы і падвысіць эфектыўнасць нашай працы. Мы гатовыя сумесна рэалізоўваць такія перспектыўныя праекты, як: а) развіццё інтэлектуальнага і лідэрскага патэнцыялу маладога пакалення, б) стварэнне эфектыўнага каналу распаўсюджвання свабоднай інфармацыі, які будзе здольны граць лідуючую ролю ў фармаванні грамадскай думкі ў Беларусі; с) умацаванне дыяспары як сеткі прасоўвання беларускіх нацыянальных інтарэсаў; г) захаванне традыцыйнай беларускай культуры, а таксама падтрымка новых нацыянальных культурных тэндэнцый; д) недапушчэнне выкарыстання Беларусі ў якасці платформы для падтрымкі міжнароднага тэрарызму, пазапраўнага гандлю зброяй і адмывання грошай і іншай дзейнасці, якая супярэчыць нормам міжнароднага права; е) супрацьдзеянне распальванню нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы. Мы адкрытыя да супрацоўніцтва з тымі, хто падзяляе нашыя ідэалы і гатовы спрыяць змене палітычнага рэжыму ў Беларусі. Падпісалі: Далучыліся: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Выдатна!
Выдатна!
Отправить комментарий