Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Большая часть тиранов вышла, собственно говоря, из демагогов, которые приобрели доверие народа тем, что клеветали на знатных.
Аристотель
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« октябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Аляксей Янукевіч: “Зь ініцыятывы БНФ над Эўрапарлямэнтам цэлы тыдзен

03/07/2008 - 16:36 / Прэс-група Партыі БНФ
Напярэдадні Дня Незалежнасьці 25 сакавіка ў Эўрапарлямэнце ў Стразбуры мае распачацца тыдзень Беларусі. Падчас гэтага незвычайнага мерапрыемства, якое будзе доўжыцца адпаведна сваёй назве тыдзень, адбудзецца блізкае знаёмства эўрапейскіх палітыкаў з культурай і палітыкай Беларусі. Некалькі дзесяткаў грамадзскіх, палітычных і культцрных дзеячаў Беларусі маюць намер узяць удзел у правядзеньні беларускага тыдня ў Эўрапарлямэнце. Падрабязна пра падзею апавядае намесьнік старшыні Партыі БНФ, арганізатар тыдня Беларусі ў Эўрапарлямэце Аляксей Янукевіч.
- Як зьявілася ідэя правесьці тыдзень Беларусі ў Эўрапарлямэнце? Кім і як яна рэалізоўвалася? Хто быў ініцыятарам? Як за даволі кароткі час удалося дамовіцца правесьці тыдзень Беларусі ў Эўрапарлямэнце напярэдадні 25 Сакавіка?
- Ідэя гэтая дастаткова даўно абмяркоўвалася ў Фронце. Ініцыятарам правядзеньня беларускага тыдня ў Эўрапарлямэнце зь беларускага боку выступіў Вінцук Вячорка. Так склалася, што якраз пасьля таго, як быў абраны новы кіраўнік Дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю Яцэк Пратасевіч з Польшчы, я сам знаходзіўся ў Брусэлі і Стразбуры і меў магчымасьць пазнаёміцца са спадаром Пратасевічам і спрэзэнтаваць яму гэтую ідэю. Ён адразу яе падтрымаў, і з боку Эўрапейскага Парлямэнту менавіта ён выступаў такім маторам, каб гэтая ідэя атрымала падтрымку Эўрапейскай Народнай Партыі (EPP) і Эўрапарлямэнту ў цэлым.
- Якія яшчэ арганізацыі ўдзельнічаюць у правядзеньні Беларускага тыдня ў Эўрапарлямэнце? У чым заключаецца іх удзел? Як яны будуць там прэзэнтаваныя
- Я хацеў бы падкрэсьліць, што ўдзельнічае Івонка Сурвіла – старшыня Рады БНР, а таксама яе намесьнік Сяргей Навумчык. Яны афіцыйна запрошаныя на мерапрыемства. Я лічу, што гэта вельмі важна, што прадстаўнікі кіраўніцтва Рады БНР возьмуць удзел. Таксама бяруць удзел ляўрэаты прэміі Сахарава – старшыня БАЖ Жана Ліцьвіна і адзіна кандыдат ад АДС на выбарах 2006 году Аялксандр Мілінкевіч. Таксама будуць прадстаўнікі большасьці беларускіх палітычных партыяў. Запрошаны Павал Севярынец як знакамітая асоба, запрошаная Вольга Казуліна. У рамках тыдня Беларусі прадугледжаная вялікая культурніцкая праграма.
- Як будзе выглядаць культурніцкая праграма? І хто бярэ ў ёй удзел?
- Культурніцкая праграма займае вельмі значную частку Беларускага тыдня. І нават фармальнае адкрыцьцё гэтага тыдня будзе адбывацца падчас адкрыцьця выставы беларускіх мастакоў. Аляксей Марачкін будзе прэзэнтаваць гэтую выставу. Таксама будзе паказаная фотавыстава беларускіх фатографаў – падзеі палітычных зсаганьняў апошніх гадоў. Якраз на адкрыцьці выставаў будзе распачаты беларускі тыдзень у Эўрапарлямэнце. Распачнуць яго прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганзгерт Пётэрынг, кіраўнік Эўрапейскай народнай партыі Ёзэф Доўл і кіраўнік Дэлегацыі па сувязях зь Беларусьсю Яцэк Пратасевіч. Зь беларускага боку будуць выступаць старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Аляксандр Мілінкевіч. Прадугледжаны канцэрт гурта “WZ-Orkestra” пад кіраўніцтвам Зьмітра Вайцюшкевіча, будзе дэманстравацца фільм Юрыя Хашчавацкага “Беларусь: Назад у Эўропу”. Важнай часткай культурніцкай праграмы будзе прэзэнтацыя беларуска-лацінска-дваццацісямімоўнага слоўніка Лявона Баршчэўскага. Тыдзень Беларусі ў Эўрапарлямэнце -вельмі добрая нагода спрэзэнтаваць гэты слоўнік і падкрэсьліць, што Беларусь паводле ўсіх крытэраў належыць да Эўропы і мусіць разглядацца як будучы сябра Эўразьвязу.
-Што будзе ўяўляць зь сябе палітычная частка мерапрыемства?
- Асноўнымі пунктамі палітычнай часткі будзе круглы стол з удзелам эўрапейскіх дэпутатаў на тэму “Дэмакратычная Беларусь – неадрыўная частка Эўропы”. Нягледзячы на тое, што Эўрапейскі парлямэнт апошнія гады дастаткова шмат увагі надае сытуацыі ў Беларусі, пра што сьведчыць хаця б прысуджэньне двойчы прэміі імя Сахарава беларусам, гэтая падзея – Беларускі тыдзень у Эўразьвязе – выключная. І вельмі важна, што яна адбываецца менавіта з нагоды 90-ых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі, якая фактычна адрадзіла і паклала аснову сучаснай беларускай дзяржаўнасьці. Вельмі важна, што ні да якой іншай нагода, а менавіта да ўгодкаў БНР, якая абвесьціла сваімі асноўнымі каштоўнасьцямі дэмакратычную, незалежную Беларусь, прымеркаваны тыдзень у Эўрапарлямэнце. Нягледзячы на тое, што заўсёды вельмі шмат розных імпрэзаў, ёсьць шмат краінаў, шмат групаў інтарэсаў, якія патрабуюць увагі. Фактычна цэлы тыдзень сэсіі ў Стразбургу пройдуць пад знакам беларусі і пад бел-чырвана-белым сьцягам. Ёсьць дамоўленасьць, што будзе ўрачыста ўзьняты і будзе ўвесь гэты час лунаць нацыянальны дзяржаўны бел-чырвона-белы сьцяг над Эўрапарлямэнтам.
                  

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015