Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Единственное, что требуется для триумфа зла, это что бы хорошие люди ничего не делали
Эдмунд Бёрк
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
9 10 13
18 19 20
24 25 26 27
28 29 30 31      

З.Жалезьнічэнка: “У войску забараняюць чытаць “Нашу Ніву” і “ARCHE”

03/07/2008 - 16:28 / Радыё Свабода

Маці былога студэнта-выдатніка з Гомеля, а цяпер салдата тэрміновай службы Зьмітра Жалезьнічэнкі накіравала сёньня касацыйную скаргу ў абласны суд. Напярэдадні судзьдзя Цэнтральнага раёну Жана Андрэйчык прызнала правамерным загад рэктара на паўторнае адлічэньне Жалезьнічэнкі з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны.

Сам Зьміцер адмову суду на аднаўленьне ва ўнівэрсытэце камэнтуе з гумарам:

“Мне вось абяцалі яфрэйтара праз паўгодзіка даць (усьміхаецца). А ў гэтым унівэрсытэце – чаго я даб’юся? Пяць гадоў – і ўсё студэнт. А ў войску праз годзік могуць нават малодшага сяржанта прысвоіць. Да старшыны можна даслужыцца. Бачыце, ідзе відавочны прагрэс. Ня тое, што ва ўнівэрсытэце: атрымліваеш дыплём – а куды зь ім ісьці? А ў войску Міністэрства абароны ўсім забясьпечвае – і ежай, і вопраткай. І грошы нават дае”.

Зьміцер расказвае, што праблемы ў войску імкнецца пераадольваць “па меры іх паступленьня”. Нядаўна запатрабавалі пісаць тлумачэньне з прычыны адмовы прымаць прысягу, пагражалі таксама адказнасьцю за адмову чытаць вайсковыя дакумэнты на расейскай мове:

“Папрасілі мяне напісаць тлумачэньне, чаму я адмаўляюся прымаць вайсковую прысягу. Я напісаў, што мяне незаконна прызвалі ў войска. Таму я не зьбіраюся прымаць прысягу і маю на гэта права ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Я запытаўся: “Навошта тлумачэньне?”. Мне адказалі, што паводле статуту я ня маю права без прысягі служыць больш як паўтара месяца. Але ж у статуце напісана, што асабовы склад прыводзіцца да прысягі праз паўтара месяца. Як я разумею, гэтая працэдура ладзіцца дзеля таго, каб даць магчымасьць салдату прыняць прысягу. Калі ж абавязваюць абавязкова даваць клятву, тады клятва губляе ўсялякі сэнс. Клятва – яна павінна ад сэрца ісьці, а не ад прымусу. Пагражалі наступствамі за тое, што я адмаўляўся дакумэнты на расейскай мове чытаць”.

Вольнага часу, як сьцьвярджае Зьміцер, у войску мала. Вайсковыя заняткі, прыбіраньне памяшканьняў і тэрыторыі – усё гэта на плячах салдат.

У вольную часіну Жалезьнічэнка імкнецца чытаць спэцыяльную літаратуру па сваёй унівэрсытэцкай адукацыі, а таксама газэту “Наша Ніва” і часопіс “ARCHE”. Іх часам прывозіць у войска маці. Але вайсковыя камандзіры забараняюць чытаць і “ARCHE”, і “Нашу Ніву”:

“Пастаянна забараняюць чытаць “Нашу Ніву” і “ARCHE”. Я спрабаваў даказаць, што газэта афіцыйная і часопіс афіцыйны. Яны зарэгістраваныя – і ніхто ня мае права забараняць іх чытаць. Кажу: “Калі ў вас ёсьць нейкія праблемы, калі нейкі артыкул не падабаецца, пішыце ў Міністэрства інфармацыі, няхай яны праводзяць літаратурную экспэртызу і зачыняюць выданьні. Тады яны ня будуць прыходзіць да мяне. На гэта проста гвалтам, не зважаючы на законы, адказваюць: “Сваёй уладай забараняю гэтую газэту чытаць!”. Канкрэтна было, сказаў адзін: калі яшчэ раз пабачу – зьнішчу”, – распавёў салдат транспартнай вайсковай часткі ў Жлобіне Зьміцер Жалезьнічэнка.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015