Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Эўрапейскі зьвяз узяўся за біяпаліва
читать похожие материалы

цитата:
Каб жыць – умей перамагаць.
Іаган Гётэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« май 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 3
7
18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Адбыўся тэлемост з Ватыканам

03/02/2008 - 15:19 / mfront.net

Ствараць цывілізацыю любові , прымаць у жыцьці правільныя рашэньні і дзеяньні, поўныя веры і эвангельскай адвагі, заклікаў студэнтаў беларускіх універсітэтаў Папа рымскі Бэнэдыкт XVI.

Гэты зварот ён прачытаў на беларускай мове 1 сакавіка ў зале Паўла VI у Ватыкане, падчас традыцыйнага штогадовага тэлемаста, у якім упершыню ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускай моладзьдзі.

У міжнароднай акцыі "Эўропа і Амэрыкі разам для пабудовы цывілізацыі любові", прысьвечанай VI Эўрапейскаму дню студэнтаў універсітэтаў і прымеркаванай да Вялікага паста, прынялі ўдзел маладыя людзі з Румыніі, Італіі, Францыі, Іспаніі, ЗША, Кубы, Бразіліі, Мексікі, Эквадора і Беларусі.

У звароце да маладых эўрапейцаў і амэрыканцаў Папа рымскі адзначыў: "Бог заклікае да супрацоўніцтва разам з вашымі аднагодкамі ва ўсім сьвеце, каб жыватворчы сок Эвангельля аднавіў культуру абодвух кантынэнтаў і ўсяго чалавецтва. Буйныя эўрапейскія і амэрыканскія мегаполісы становяцца ўсё больш касмапалітычнымі, і часта ім бракуе менавіта гэтага жыватворчага соку, які можа зрабіць так, каб адрозьненьні перасталі быць чыньнікам падзелаў або канфліктаў, а наадварот, былі падставай для ўзаемнага ўзбагачэньня. Цывілізацыя любові і супольнасьці — гэта азначае сумеснае жыцьцё ў духу павагі, сьвету і радасьці, суіснаваньне рознага ў імя ажыцьцяўленнья агульнага пляну, які блаславёны Папа Ян XXIII засноўваў на чатырох слупах: любові , праўдзе, волі і справядлівасьці".

Акцыя трансьляваліся на дзевяць вялікіх плазьменных экранаў, усталяваных у Менскім катэдральным касьцёле найсьвяцейшай Панны Марыі, і суправаджалася сінхронным перакладам на беларускую мову. На калёнах храма былі вывешаныя расьцяжкі з тэкстам: "Беларусь вітае і чакае Сьвятога Айца" у перакладзе на ангельскую, італьянскую і нямецкую мовы. Набажэнства ў касьцёле вялося на лацінскай і беларускай мовах, а некаторыя ўдзельнікі тэлемаста былі апранутыя ў нацыянальныя гарнітуры зь ільну.

Удзел беларускай моладзьдзі ў цяперашнім тэлемасьце ініцыяваны архібіскупам Менска-Магілёўскім мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, які зьяўляецца чальцом папскай рады "Справядлівасьць і сьвет".

У акцыі прынялі ўдзел каля пяці тысяч чалавек. Яны размяшчаліся ў нэфах храма, яго цокальнай частцы, а таксама ля ўваходу ў касьцёл. Прысутнічалі каталіцкія іерархі і дэлегацыі з усіх дыяцэзій краіны.

Кульмінацыяй тэлемаста стала ўручэньне Папам прадстаўнікам студэнцтва ў Ватыкане энцыклікі Spe salvi ("Збавеньне праз надзею"), пасьля чаго мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у Менску перадаў гэты тэкст сямі маладым людзям.

Пасля тэлемаста студэнты засталіся на ноч у храме, каб у малітве адчуць радасьць сустрэчы са сьвятым бацькам.

Тэрыторыя перад касьцёлам ахоўвалася ўзмоцненымі нарадамі міліцыі. У раёне храма былі заўважаныя аўтазакі.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015