02/29/2008 - 02:26
Пры прачытаньні кнігаў Айн Рэнд часта можа скласьціся ўражаньне, што аўтарка перабольшвае, але рэчаіснасьць ставіць усё на свае месцы: у сучаснай эканоміцы сапраўды існуе абычай, калі дзяржава карае прадпрымальнікаў за тое, што іхны прадукт занадта папулярны сярод спажыўцоў. Размова ідзе пра дзяржаўніцкую "барацьбу з манаполіямі".
У сераду Эўрапейская камісія аштрафавала карпарацыю Microsoft на 1,4 млрд. даляраў за невыкананьне ўмоваў па спыненьню нібыта неканкурэнтных бізнэс-практыкаў. Microsoft хоць і пагадзілася перадаць канкурэнтам інфармацыю аб сваіх распрацоўках, каб тыя маглі наладзіць сваё праграмныя прадукты на большую сумяшчальнасьць зь імі, але, паводле меркаваньня эўрабюракратаў, запатрабавала за гэта занадта вялікую цану.
Кампанія можа зрабіцца манапалістам двума шляхамі. Першы і больш распаўсюджаны варыянт - дзяржаўная альбо калядзяржаўная манаполія, калі манапалістычныя паўнамоцтвы дэ-факта даюцца кампаніі ўрадам. Так, "Газпром" зьяўляецца манапалістам на расейскім рынку газа не таму, што патэнцыйныя канкурэты ня здольныя кінуць яму выклік, а таму што дзяржава юрыдычнымі і эканамічнымі мэтадамі штучна зрабіла яго адзіным гульцом на рынку.
 |
Другі варыянт - "рынкавая" манаполія, якая ствараецца празь перамогу ў сумленнай канкурэнцыі і паўнавартаснае ўвасабленьне якой, у адрозьненьне ад дзяржаўнай манаполіі, ніколі не сустракаецца. |
 |
Другі варыянт - "рынкавая" манаполія, якая ствараецца празь перамогу ў сумленнай канкурэнцыі і паўнавартаснае ўвасабленьне якой, у адрозьненьне ад дзяржаўнай манаполіі, ніколі не сустракаецца. Каб існаваць, манаполія павінна абараніцца ад зьяўленьня канкурэнтаў. Рабіць гэта можна двума спосабамі: стрымліваць канкурэнтаў ад заняцьця бізнэсам, альбо трымаць цану і/ці якасьць свае прадукцыі на ўзроўні, недасягальным для тых, хто захацеў бы ўпершыню ўвайсьці на рынак. Для першага часьцяком патрабуецца парушэньне крымінальнага кодэксу, а значыць, санкцыя ці спрыяньне з боку дзяржаўных органаў, і гэта робіць манаполію па сутнасьці "дзяржаўнай". Другі ж пункт можна лічыць нерэалістычным: цяжка ўявіць сабе, каб нехта змог вечна трымаць цэны ніжэй за сабекошт, а галоўнае - абараніцца ад зьяўленьня на рынку канкурэнтаў са сьвежымі ідэямі.
Тым болей гэта тычыцца такой сфэры, як інфармацыйныя тэхналёгіі. Рынак не зачынены ад зьяўленьня новых гульцоў, а "манапаліст" Microsoft усяго толькі займае яго значную частку. Што прычынілася да гэтага - якасьць, таннасьць прадуктаў MS, ці, хутчэй за ўсё, звычка спажыўца да іх - ня грае ролі, бо кожны мае магчымасьць пры жаданьні набыць іншы прадукт. Кожны мае магчымасьць карыстацца на сваім кампутары Linux, а не Windows. Кожны мае магчымасьць набыць ці задарма зладаваць Opera ці Firefox замест MS Internet Explorer, слухаць музыку праз Winamp замест Windows Media Player - што, напрыклад, пасьпяхова робіць аўтар гэтых радкоў. Але Microsoft шмат у чым былі піянэрамі на гэтым рынку, іхныя прадукты зрабіліся папулярнымі і звыклымі для пераважнай большасьці карыстальнікаў - і не таму, што буржуі-крывасмокі гвалтам прымушалі людзей купляць іх, а таму што самі спажыўцы альбо прадаўцы кампутараў часта аддаюць перавагу менавіта Microsoft, а не яе канкурэнтам.
 |
Рынак не зачынены ад зьяўленьня новых гульцоў, а "манапаліст" Microsoft усяго толькі займае яго значную частку. Што прычынілася да гэтага - якасьць, таннасьць прадуктаў MS, ці, хутчэй за ўсё, звычка спажыўца да іх. |
 |
Ствараючы свае прадукты, Microsoft робіць карысьць грамадзтву: сваім спажыўцам, працаўнікам і нават дзяржаве. Карпарацыя плоціць нямалыя падаткі, штогод выдаткуе мільёны даляраў на дабрачыннасьць. І тым ня меней, Эўрапейская камісія, дзяржаўная структура, што тэарэтычна закліканая абараняць інтарэсы грамадзтва, з 2004 году чыніць ёй сапраўдную траўлю. Бюракраты прымушаюць Microsoft плаціць ледзь не найбуйнейшыя ў сусьветнай гісторыі штрафы, падладжваць сваю апэрацыйную сыстэму пад патрэбы канкурэнтаў, дзяліцца ўласнымі распрацоўкамі і такім чынам кампэнсаваць іх няздольнасьць супернічаць сумленнымі, рынкавымі сродкамі. Што гэта, як ня форма рабаўніцтва?
У гэтым і палягае ўся сутнасьць гэтак званай "барацьбы супраць манаполіяў". Атрымоўваецца як у той антыўтопіі: прадпрымальнік караецца не за тое, што з злым намерам нанёс камусьці шкоду, не за тое, што забіў, скраў ці падмануў - а за тое, што ён таленавіты прадпрымальнік. Няўдачнікі-канкурэнты атрымліваюць штучныя прэфэрэнцыі замест таго, каб сумленна выйграць бой за сымпатыю спажыўцоў. Якія, дарэчы, больш за ўсіх і церпяць у выніку дзяржаўнай "барацьбы з манаполіямі": Microsoft ад штрафаў і нават эвэнтуальнага гвалтоўнага падзелу не збанкрутуе - проста цэны на праграмнае забесьпячэньне вырастуць.
Алесь Чайчыц
Антыманапалізм як барацьба ...
1. Странно, что у кого-то болит голова за чужие деньги (своих нет чтоли?).
2. За счет штрафов, уплаченных Микрософтом, цена на их ПО несомненно вырастет.
С др. стороны: господа, а за чей счет вообще благотворительностью люди занимаются, вы не задумывались?
3. Почитайте манифест Микрософта на любое поставляемое ПО до конца. Представьте что вы действительно купили это ПО. Суть манифеста - вы платите деньги за продукт, продукт поставляется "как есть" и поставщик с момента расчетов за продукт вас знать не желает с любыми претензиями. Нравится вам соглашение о продаже?
4. Нефиг трындеть. Делом займись, Алесь Чайчыц!
2. Людзі
2. Людзі займаюцца дабрачыннасьцю за свой уласны кошт. Ці за чый? :)
3. Калі гэта так, гэта малапрыемна, хаця можа быць патлумачана. І заўжды маеце права НЕ купляць гэны прадукт. А што пішуць канкурэнты Майкрасофт у сваіх маніфэстах? І пры чым тут манапалізм? :)
АЧ
Отправить комментарий