У Магілёве затрыманыя прафсаюзныя актывісты
02/24/2008 - 02:52 / Радыё СвабодаМікалая Расюка, Уладзімера Бавыкіна ды Мікалая Прафірэнку затрымаў міліцэйскі патруль а трынаццатай гадзіне дня.
Актывісты распаўсюджвалі на цэтральнай пешаходнай вуліцы Ленінскай незалежныя выданьні “Сацыяльная газэта”, “Беларускі час”, а таксама брашуру “Пакараньне без злачынства” ды кампакт-дыск з дакумэнтальным фільмам “На перадавой праўды” – усе яны прысьвечаныя зьняволеньню Аляксандра Казуліна.
Цяпер актывістаў утрымліваюць у пастарунку Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва.
Паводле правааабаронцы Барыса Бухеля, актывістаў выпусьцяць пасьля экспэртызы наяўных у іх друкаваных матэрыяў і кампакт-дыска.
Отправить комментарий