У абарону Андрэя Кіма, Аляксандра Здзвіжкова і іншых палітвязняў
02/14/2008 - 16:17 / milinkevich.org14 лютага 2008 года адбудзецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча са спадарыняй Мірэй Мюсо, амбасадарам Францыі ў Беларусі, якая прадстаўляе краіну-старшыню ЕС, і з амбасадарам ЗША спадарыняй Карэн Сцюарт.
На сустрэчах будуць абмеркаваныя праблемы парушэняў правоў чалавека ў Беларусі. Аляксандр Мілінкевіч зверне ўвагу на працяг крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу з боку беларускіх уладаў супраць грамадскіх актывістаў. Размова ў прыватнасці будзе ісці пра справу Аляксандра Здзвіжкова, пра абвінавачванні супраць Андрэя Кіма, ціск на студэнтаў (гл. маніторынг палітычных рэпрэсіяў у Беларусі ў студзені 2008 г.) і на царкву “Новае жыццё” і яе пастара (гл. Зварот грамадзянаў Беларусі да міжнароднай супольнасці ў сувязі з парушэннем правоў на свабоду сумлення), а таксама пра пераслед арганізатараў рэгіянальных сустрэчаў Аляксандра Мілінкевіча (нагадаем, каардынатар Руха “За Свабоду” па Гомельскай вобласці Уладзімір Кацора 13 лютага 2008 года быў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту за спробу арганізацыі сустрэчаў з жыхарамі Гомельшчыны).
- Усе палітычныя зняволеныя – у прыватнасці Аляксандр Казулін і Андрэй Клімаў – павінны быць неадкладна вызваленыя, а палітычныя рэпрэсіі – спыненыя. Толькі тады можна будзе ацэніваць гатоўнасць беларускіх уладаў весці роўны і ўзаемапаважлівы дыялог з беларускім грамадствам і міжнароднай дэмакратычнай супольнасцю, - падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.
Отправить комментарий